Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Sports
TV & Film
Technology
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts221/v4/0e/4c/7c/0e4c7cff-3773-894d-5c42-94e7091c7df0/mza_5667334104690935060.jpeg/600x600bb.jpg
Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію
fsh1
17 episodes
1 week ago
Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці - фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты.

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Show more...
Visual Arts
Arts,
Education,
Self-Improvement
RSS
All content for Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію is the property of fsh1 and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці - фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты.

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Show more...
Visual Arts
Arts,
Education,
Self-Improvement
https://assets.pippa.io/shows/663a466185776a0012f90121/1717580119348-4cc7b5c81c0bfc3bf6503145a96b8aac.jpeg
Далягляд #2: Вольга Бубіч
Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію
52 minutes 10 seconds
1 year ago
Далягляд #2: Вольга Бубіч

Вольга Бубіч – фатографка, эсэістка, выкладчыца, перакладчыца і рэв’юерка фотакніг. Мае ступень магістра ў галіне агульнай педагогікі, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, спецыялізацыя: агульная педагогіка, выкладанне англійскай і італьянскай моў, англійскай, амерыканскай і італьянскай літаратуры. 13 гадоў прапрацавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі.

З пачатку 2000-х займаецца культурнай журналістыкай, з’яўляецца аўтаркай больш за 300 тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій на падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі, культуры і мастацтва. З 2020 вывучае тэму калектыўнай памяці, амнэзію як ідэалагічную стратэгію рэпрэсіўных дзяржаў і памяць аб траўматычным мінулым Еўропы. Аўтарка кнігі "Разговоры о правилах игры" (Выдавецтва Логвінаў, 2009) і дзвух фотакніг "Больше, чем Я" і "Искусство (не) помнить". Куратарка 7 выстаў у Берліне, Батумі, Тбілісі і Мінску, удзельніца 20 калектыўных фотавыстаў.

https://en.bubich.by/

https://www.instagram.com/olga.bubich/

Праект "Искусство (не) помнить"

https://www.instagram.com/the_art_of_not_forgetting/

У другім эпізодзе мы гаворым аб праектах Вольгі Бубіч “Больше, чем Я” і “Искусство (не) помнить”, абмяркоўваем як паўплываў на беларускіх дзяцей досвед наведвання еўрапейскіх краін па чарнобыльскай праграме ў 1990–2020, гаворым пра памяць, і пра тое, як аўтарытарныя сістэмы па ўсім свеце заціраюць яе, каб выбудаваць сваю рэчаіснасць, а таксама пра важнасць ведання сямейнай гісторыі, пра калектыўную памяць і “бяспамяцтва” беларусаў. Напрыканцы выпуска Вольга распавядзе пра любоў да фотакніг і сваю асабістую калекцыю.

Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/

Падтрымаць праект:

https://buymeacoffee.com/fsh1

Дзякуй, што слухаеце нас!