Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Сяргей Лескець, нарадзіўся ў 1984 годзе ў вёсцы Турэц-Баяры Маладзечненскага раёну. Скончыў БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці гісторыя і аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма.
Ааддае перавагу дакументальнай і рэпартажнай фатаграфіі, даследванню візуальнай антрапалогіі. У якасці фрылансера з 2012 года працаваў з шэрагам беларускіх і замежных СМІ. Удзельнік выставаў у Беларусі, Грузіі, Польшчы, Аўстрыі, Кітаі і Нямеччыне.
Цікавяць тэмы правінцыі і паўсядзённасці, традыцыйнага жыцця і рытуалаў.
https://www.instagram.com/s.leskiec/
У восьмым эпізодзе другога сезона Сяргей Лескець распавядае як працаваў над праектам AGRO, чаму здымае правінцыю, пра ўзаемаадносіны ў прафесійнай супольнасці, пра аўдыторыю, пра пошукі ўласнага месца ў фатаграфіі. Падчас размовы мы паглыбляемся ў сусвет беларускіх міфаў і магіі, прастору праекту Шэпт і яго гераінь, даведваемся як праект паўплываў на людзей і ўласны лёс аўтара, які ў яго культурны сэнс. Мы абмяркоўваем вернакулярную фатаграфію і якія гісторыі яна расказвае. Сяргей распавядае пра асаблівую цікавасць да вясковых здымкаў, дзеліцца сваім метадам працы з аматарскай фатаграфіяй.
Яўген Атцецкі
https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/
Кацярына Кузьмічова
https://katerinakouzmitcheva.com/
https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/
Таксама ў падкасце ўзгадваюцца
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1_platform/
Падтрымаць Далягляд і ФШ1:
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.