Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
History
TV & Film
Technology
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts126/v4/ad/d4/ab/add4ab64-0bbc-ee4a-a683-d70c7cb6732e/mza_1190757296756603298.png/600x600bb.jpg
Гаворыць Гродна
Ірына Новік
25 episodes
6 months ago
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
RSS
All content for Гаворыць Гродна is the property of Ірына Новік and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
https://ru-msk-dr3-1.store.cloud.mts.ru/mave/storage/podcasts/a4bca4f0-3bb6-4255-a068-1bfb8ed454fc/images/f1bfb695-221e-4b42-9da6-1efc2d78b094.png
“Время играет в нас”: пра што піша вершы гродзенскі праграміст Павел Салаўёў
Гаворыць Гродна
39 minutes
2 years ago
“Время играет в нас”: пра што піша вершы гродзенскі праграміст Павел Салаўёў
Час гуляе ў нас, а падкаст “Гаворыць Гродна” гуляе у гродзенскія кніжкі. Аўтар зборніка вершаў “Время играет в нас” Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў “Зялёнкі” - фестываля бардаўскай песні “Зялёны гран-пры”. Але для вядоўцаў самым дзіўным стала тое, што аўтар гэтай кнігі яшчэ і праграміст. Ірына і Антон менш здзівіліся, што Павел Салаўёў піша вершы, чым таму, што ён піша яшчэ і камп’ютарныя праграмы. Яно і зразумела. На людзях Паўла часцей можна пабачыць з гітарай ці з іншымі музычнымі інструментамі. А праца праграміста - у асноўным непублічная дзея. Апроч таго, вядоўцы ўзгадалі, што “цень” Паўла Салаўёва ўжо мільгала ў падкасце. Калі абмяркоўвалі кнігу Дзяніса Трусава “Бовь и мерть в Хротне” ( https://govorit-grodno.mave.digital/ep-14), экскурсаводка прапаноўвала герою прайсціся па “падвуліцах” горада і пазнаёміцца з яго “падвулічнымі” музыкантамі. Да падобнага праекта “Музыка гродзенскіх вуліц” ( https://streetmusic.grodno.net/map.php) меў у свой час дачыненне і Павел Салаўёў. Але гаворка ў дзявятым выпуску літаратурнага сезона “Гаворыць Гродна”пайшла не аб праграмаванні і нават не аб музыцы. Ірына і Антон шукалі ў вершаваных радках кніжкі і паміж радкамі свой любімы горад - Гродна. І знаходзілі! У лірыцы Салаўёва Гродна хаваецца ў ромбіках брукаванкі - як на цэнтральных вуліцах, і ў “танцы смерці”, выява якога ёсць у адным з кляштароў. Гродна на старонках кнігі - гэта горад князёў і каралёў, а таксама месца, дзе прызямліўся Хрыстос. Гродна - гэта горад, па якім каціцца труна на калёсіках і, на калёсіках таксама, - чырвоная рыба, каторая месціць у сабе ўвесь сусвет. І ўезны горад N, што туманам знікае за вагном вагона, калі ты з’язджаеш у невядомае - таксама Гродна. Падкастары не дужа ўпэўнены, што менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, але дакладна гэта тое, што яны хацелі ўбачыць і прачытаць у вершах гарадзенскага паэта. Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!