Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Business
Sports
Society & Culture
Health & Fitness
TV & Film
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts221/v4/08/60/1d/08601df2-9fba-fd05-f6c8-88ccb5a65321/mza_763297342425614139.jpg/600x600bb.jpg
Зроблена ў Польшчы
Зроблена ў Польшчы
86 episodes
2 days ago
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Show more...
Politics
News
RSS
All content for Зроблена ў Польшчы is the property of Зроблена ў Польшчы and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Show more...
Politics
News
Episodes (20/86)
Зроблена ў Польшчы
Туск і Наўроцкі: хто пераможа? Вайна паміж ПіС, Мэнтцэнам і Браўнам | Галоўныя пагрозы для Польшчы

Што чакае Польшчу ў 2026 годзе? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы раскрываем падрабязнасці барацьбы паміж Яраславам Качыньскім, Славамірам Мэнтцэнам і Гжэгажам Браўнам за галасы палякаў. Аналізуем, што адбываецца ў Праве і справядлівасці, і цяжкае становішча, у якім апынуўся лідар партыі Качыньскага, а таксама прагназуем далейшыя крокі былога прэм'ер-міністра Матэуша Маравецкага.

Таксама абмяркоўваем канфлікт паміж Дональдам Тускам і Каралем Наўроцкім: хто з іх перамагае? І аналізуем новыя выклікі, з якімі Польшча сутыкнецца ў 2026 годзе!

🎙 Жывы запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Варшаве 10 студзеня 2026 года, самы час набыць квіткі: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/492755

👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Зніжка 15% на першы месяц вучобы і бясплатнае павышэнне ўзроўня пакета навучання з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

💰 Як пералічыць на падкаст 1,5% ад PIT пры падачы гадавой дэкларацыі ў Польшчы: пазначыць у пункце «1,5% podatku dla OPP» наступныя дадзеныя:

• Numer KRS wybranej organizacji: 0000270261

• Cel szczegółowy: Maksim Parshuta 28762

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
2 days ago
33 minutes 18 seconds

Зроблена ў Польшчы
Выбары прэзідэнта, пратэсты супраць мігрантаў, заняпад Тшаскоўскага | Вынікі года польскай палітыкі

Падкаст «Зроблена ў Польшчы» назваў чалавека 2025 года ў польскай палітыцы і падвёў вынікі: галоўныя падзеі, пераможцы і прайграўшыя. Шмат пра прэзідэнцкія выбары і іх вынікі, шмат пра тэму мігрантаў, пра міжнародную сітуацыю і іншыя галоўныя тэмы года.

🎙 Жывы запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Варшаве 10 студзеня 2026 года, самы час набыць квіткі: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/492755

А якія падзеі былі для вас галоўнымі ў 2025 годзе ў польскай палітыцы? Каго вы назвалі б чалавекам года? Ці згодныя з нашым выбарам? Пішыце ў каментарах!

👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Зніжка 15% на першы месяц вучобы і бясплатнае павышэнне ўзроўня пакета навучання з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

💰 Як пералічыць на падкаст 1,5% ад PIT пры падачы гадавой дэкларацыі ў Польшчы: пазначыць у пункце «1,5% podatku dla OPP» наступныя дадзеныя:

• Numer KRS wybranej organizacji: 0000270261

• Cel szczegółowy: Maksim Parshuta 28762

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 week ago
47 minutes 10 seconds

Зроблена ў Польшчы
Крызіс у ПіС перад Раством, палітычныя сваркі за Вігілійным сталом | Польская палітыка падчас святаў

Што адбываецца ў польскай палітыцы падчас Вігіліі, Раства і Новага года? Які дзень у святочны перыяд для полек і палякаў найважнейшы? Якая партыя сустракае Раство ў крызісе і ад каго чакаць зваротаў з польскіх палітыкаў? І галоўнае пытанне: каго б з польскіх палітыкаў вы запрасілі за Вігілійны стол? Кірыл і Максім абралі сваіх кандыдатаў.

Гэта новы, святочны выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». Wesołych świąt!

👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Зніжка 15% на першы месяц вучобы і бясплатнае павышэнне ўзроўня пакета навучання з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 week ago
33 minutes 31 seconds

Зроблена ў Польшчы
Як хутка стаць сваёй у Польшчы: праца ў Żabka, польскі Tinder і жыццё па-за Варшавай (чаму?)

Беларуска Арына пераехала ў Польшчы з 200 даляраў у кішэні. Яна працавала ў знакамітай Жабцы, атрымлівала прапановы працы ў масажным салоне. Арына Вясна распавяла пра пошукі працы амаль без польскай мовы, як знайшла цудоўнае месца працы і чаму менавіта яно, як атрымлівала пагрозы ад працадаўцы і чым займалася на здымках гучнага польскага фільма Lalka.

Гэта бодрая размова пра тое, як экспрэс-курсам адчуваць сябе сваёй у Польшчы. Моцная асабістая гісторыя і клёвыя парады для беларусак і беларусаў Польшчы. Запрашаем паглядзець новы выпуск рубрыкі Тані Дзямчук, у якой яна размаўляе з класнымі беларускамі і беларусамі.

👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Зніжка 15% на першы месяц вучобы і бясплатнае павышэнне ўзроўня пакета навучання з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўца:

Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/

Госця:

Арына Вясна https://www.instagram.com/viasnapdf/

Show more...
2 weeks ago
39 minutes 27 seconds

Зроблена ў Польшчы
Польскі пашпарт ці сталы побыт: што лепш? Чаму беларусам важна мець магчымасць галасаваць у Польшчы

Карта сталага побыту ці польскае грамадзянства: ці варта беларусам спяшацца, каб атрымаць пашпарт Польшчы?

У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем прывілеі, якія дае польскае грамадзянства. Дзе без пашпарта немагчыма працаваць і ці сапраўды сталы побыт дае амаль што такія самыя правы? І чаму так важна набыць палітычныя правы ў краіне, у якой ты жывеш?

👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Зніжка 15% на першы месяц вучобы і бясплатнае павышэнне ўзроўня пакета навучання з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
3 weeks ago
30 minutes 15 seconds

Зроблена ў Польшчы
Супольныя героі беларусаў і палякаў: Касцюшка, Каліноўскі, Міцкевіч | Кім мы разам можам ганарыцца?

Беларусы і палякі стагоддзямі жылі побач і разам будавалі супольную дзяржаву — Рэч Паспалітую Двух Народаў.

Нас аб'ядноўвае не толькі мяжа паміж нашымі краінамі, але і вялікі пласт нашай агульнай і вялікай спадчыны. Пра тое, чым нашыя народы могуць разам ганарыцца, пра вялікіх прадстаўнікоў культуры: як Адам Міцкевіч, Эліза Ажэшка і Агінскі. Пра нашых супольных герояў: як Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі і Эмілія Плятэр, якія змагаліся за нашу і вашу свабоду, мы размаўляем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».

👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:

https://bit.ly/polskinatak

🎄 Адсвяткуйце Хануку ў Музеі POLIN у Варшаве бясплатна і на беларускай мове:

https://polin.pl/pl/wydarzenie/khanukalnaya-moc-slou-syameynyya-maystar-klasy

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:

https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 month ago
35 minutes 10 seconds

Зроблена ў Польшчы
Якая розніца паміж палякамі і беларусамі ў эміграцыі? Куды з’язджаюць людзі з Польшчы і Беларусі

Сотні тысяч беларусаў і мільёны палякаў жывуць па-за межамі сваіх краін. У сваёй гісторыі нашыя народы перажылі некалькі вялікіх хваляў міграцыі, а ў розных краінах па ўсім свеце ёсць шматлікія беларускія і польскія дыяспары.

У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем падабенствы і розніцы беларускай і польскай міграцый, куды гістарычна выязджалі нашыя продкі, у якой краіне свету знаходзіцца другая па велічыні Палонія і як так атрымалася? І як досвед польскай эміграцыі дапамагае цяпер беларусам у Польшчы?

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 month ago
41 minutes 53 seconds

Зроблена ў Польшчы
Як план Бальцэровіча ўратаваў Польшчу і чаму яго ненавідзяць | Польскі эканамічны цуд

Гэта другая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэровіча. У новым выпуску мы пагутарым пра ход рэформ міністра фінансаў Лешка Бальцэровіча: як паўстаў план рэформ і якія галоўныя змены былі ўведзеныя. Абмяркуем галоўныя напрамкі дзейнасці Бальцэровіча і што менавіта было зроблена, каб перабудаваць эканоміку Польшчы. І раскажам пра ацэнкі праведзеных рэформ, за што іх хваляць, а за што некаторыя дагэтуль Бальцэровіча ненавідзяць.

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 month ago
42 minutes 36 seconds

Зроблена ў Польшчы
Барацьба з мігрантамі, пагроза для Качыньскага, схватка з Тускам | 100 дзён прэзідэнта Наўроцкага

Мінулі першыя 100 дзён прэзідэнта Караля Наўроцкага — выдатная нагода, каб ацаніць першыя ўражанні ад ягонай прэзідэнтуры. Як выглядае сітуацыя з выкананнем перадвыбарчых абяцанняў? Ці Прэзідэнт Польшчы стане новым лідарам правых і пачне пагражаць уладзе Яраслава Качыньскага? Чаму Дональд Туск можа быць задаволены з адкрытай барацьбы з новым прэзідэнтам? І ці новы прэзідэнт пагражае мігрантам, якія жывуць у Польшчы?

Падкаст «Зроблена ў Польшчы» паехаў у Кракаў, каб разам з нашымі гледачамі і глядачкамі абмеркаваць першыя вынікі працы Караля Наўроцкага на пасадзе галавы дзяржавы.

Асобная падзяка Дому беларускай дыяспары Кракава Prastora за арганізацыю, а Інстытуту Гётэ ў Кракаве за падтрымку сустрэчы.

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 month ago
54 minutes 5 seconds

Зроблена ў Польшчы
Як адраджаць беларускую культуру ў Польшчы | Што палякаў цікавіць у беларускай традыцыйнай культуры

Новы госць вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» Тані Дзямчук — Яўген Барышнікаў, беларускі айцішнік, як з’ехаў у Польшчы і займаецца тут традыцыйнай беларускай культурай. Ён распавёў пра цікаўнасць палякаў да беларускай культуры, як збегчы з айці і які навык патрэбен кожнаму беларуску і беларуске.

Пра паездкі ў польскія сем’і ў дзяцінстве, інтэграцыі ў Польшчы праз беларускую культуру, чым Гданьск лепшы за Кракаў і Варшаву, а таксама — амаль галівудская гісторыя трох беларускіх братоў і сястры, якія сталі дзеячамі нацыянальнага руху трох розных краін.Гэта новы выпуск рубрыкі Тані Дзямчук, у якім яна знакоміць нас з вамі з клёвымі беларускамі і беларусамі, якія добра інтэгруюцца ў Польшчы. Лайфхакі, рэкамендацыі і гісторыі пра тое, як вывучыць польскую мову.

👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўца:

Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/

Госць:

Яўген Барышнікаў https://www.instagram.com/skepsys/

Show more...
1 month ago
37 minutes 23 seconds

Зроблена ў Польшчы
Калісьці палякі ездзілі на закупы ў Беларусь, а зараз Польшча здзіўляе свет наймацнейшай эканомікай

Гэта першая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэрэвіча. У першым відэа падкаста «Зроблена ў Польшчы» распавядаем, у якім становічшы была Польшча ў свае першыя посткамуністычныя гады. Як палякі штурмавалі беларускую мяжу, чаму ўвогуле стала патрэбная шокавая тэрапія, і як самога Бальцэрэвіча, які правёў рэформу, знайшлі праз выпадак. А таксама параўноўваем былога польскага міністра і лідара Канфедэрацыі Славаміра Мэнтцэна.

Гэта новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» пра польскую палітыку і жыццё ў Польшчы.

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

🎥 Запрашаем на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Кракаве! Сустрэнемся 23 лістапада ў 17:00. Падрабязнасці і квіткі: https://forms.gle/z31umkEV79uXw1zS9

🎥 А таксама на размоўны клуб польскай мовы ў Кракаве ад Kates School разам з Кірылам: https://tally.so/r/mKXAVg

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 month ago
27 minutes 43 seconds

Зроблена ў Польшчы
Новыя правілы: як Туск хоча змяніць атрыманне польскага грамадзянства | Экзамен на грамадзянства

Як іншаземцу атрымаць польскае грамадзянства? Якія ёсць шляхі, колькі трэба чакаць і якія патрабаванні да ўзроўню валодання польскай мовай? І галоўнае зараз: як гэтыя правілы хочуць змяніць прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм’ер Польшчы Дональд Туск? У якога з праектаў больш шансаў?

Разбіраемся ў тым, што вядома пра праект урада па зменах у закон аб польскім грамадзянстве. Нядаўна апублікавалі прыклады пытанняў, якія могуць быць у тэсце на грамадзянства, які хоча ўвесці ўрад Туска. Наколькі складаныя гэтыя пытанні? Як да іх падрыхтавацца і чаму гледачам і глядачкам падкаста «Зроблена ў Польшчы» будзе прасцей здаць гэты тэст? Усё гэта абмяркоўваем у новым выпуску падкаста.

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:

https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:

https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

📚 Сямейная сустрэча «Як завесці дыназаўра» на беларускай мове ў музеі POLIN: https://polin.pl/pl/wydarzenie/yak-zavesci-dynazaura-tvorchyya-maystar-klasy-i-chytanne-knigi-razam-z-andreem-skurko

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
1 month ago
51 minutes 20 seconds

Зроблена ў Польшчы
Каму шкодзіць новы скандал: Качыньскаму ці Туску? Адно слова змяняе стаўленне палякаў да беларусаў

У Польшчы новы вялікі скандал: у ім адразу і PiS Яраслава Качыньскага, і KO Дональда Туска. Скандал разгарнуўся вакол CPK — гэта Centralny Port Komunikacyjny, вялікі інфраструктурны праект Качыньскага. Гэтая тэма гучала і падчас прэзідэнцкай кампаніі, у асноўным PiS крытыкаваў KO, што ўлады нічога не робяць. Але высветлілася: людзі PiS прадалі прыватнай фірме кусок зямлі, крытычна важны для праекта, літаральна ў апошнія дні перад перадачай улады ў 2023 годзе. Гэта як? Раскладваем па палічках, магчыма, галоўны скандал года.

І другая тэма выпуска: якая розніца паміж стаўленнем палякаў да мігрантаў і іншаземцаў? Высветлілася, што яна ёсць — расказваем падрабязнасці ў новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:

https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:

https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
2 months ago
51 minutes 31 seconds

Зроблена ў Польшчы
Еўра-2012 у Польшчы: рускі марш у Варшаве, беларус у зборнай Украіны, скандалы і грошы | Герчыкаў

Калісці Польшча і Украіна разам прымалі вялікі футбольны турнір: Еўра-2012. Складана ўявіць, але сборная Польшчы тады гуляла супраць Расіі. А рускія фанаты хадзілі маршам па Варшаве: можаце ўявіць, што адбывалася падчас гэтых маршаў.

Што даў Польшчы чэмпіянат Еўропы па футболе? Ці патрэбныя зараз краіне такія вялікія стадыёны? Што казалі пра польскіх фанатаў у брытанскіх медыя пасля турніра? Галоўныя польскія гісторыі Еўра-2012 — у новым выпуска падкаста «Зроблена ў Польшчы». Госць выпуска — былы спартовы тэлекаментатар Дзмітрый Герчыкаў.

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:

https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:

https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Максім Паршута https://www.instagram.com/maximlier/

Дзмітрый Герчыкаў https://www.instagram.com/dmitri_gerchikov/

Show more...
2 months ago
54 minutes 5 seconds

Зроблена ў Польшчы
Туск і Качыньскі рыхтуюцца да выбараў: усім папіццот | Вынікі апытанняў: хто фаварыт на выбарах?

Галоўныя партыі Польшчы рыхтуюцца да наступных парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды лідары ПіС (Права і справядлівасць) і ПО (Грамадзянская платформа) Яраслаў Качыньскі і Дональд Туск правялі вялікія канферэнцыі. Качыньскі шукаў новую праграму 500+, якая павярне яго да ўлады: пэўныя прапановы былі моцна сацыялістычныя. Туск шмат натхняў і казаў пра аб’яднанне, а яшчэ абнавіў новую назву партыі (ніхто не чакаў, ага).

А таксама: пра даўгачаканы законапраект, пра які нарэшце дамовіўся ўрад, і новыя вынікі апытанняў. Ці сапраўды гэтыя вынікі настолькі пазітыўныя для партыі Дональда Туска?

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
2 months ago
52 minutes 16 seconds

Зроблена ў Польшчы
Туск помсціць Тшаскоўскаму за выбары? Што далей будзе з Рафалам і начны скандал у Варшаве

Былы кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі даў першае вялікае інтэрв’ю пасля выбараў: разбіраем галоўнае. Скандал у Варшаве вакол забароны на продаж алкаголю ноччу і прычым тут Туск і Тшаскоўскі. І пра будучыню прэзідэнта польскай сталіцы: ці чакаць палітыка на наступных выбарах? Ці, можа, у Еўрапарламенце?

Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
2 months ago
36 minutes 53 seconds

Зроблена ў Польшчы
Чым падобныя беларусы і палякі | Як знайсці працу ў Польшчы і хутчэй вывучыць польскую мову

Беларуска Марыя працуе ў польскай брэндынгавай агенцыі: знайшла працу, калі ведала польскую на ўзроўні B1. Як увогуле шукаць працу ў Польшчы? Як можна ў экспрэс-рэжыме палепшыць польскую мову? І чым падобная праца ў польскіх і беларускіх агенцыях? Ці сапраўды Макс Корж меў рацыю, калі казаў, што беларусы і палякі падобныя?

Гэта новая размова з беларускай ў Польшчы ад Тані Дзямчук на канале «Зроблена ў Польшчы».

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa

Вядоўца:

Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/

Госця:

Марыя Лукашук https://www.instagram.com/_ria_ma_ria_/

Show more...
2 months ago
37 minutes 27 seconds

Зроблена ў Польшчы
Навошта Наўроцкі змагаецца з мігрантамі? Радыкальны праект пра польскі пашпарт для замежнікаў

Прэзідэнт Караль Наўроцкі зноў накіраваў у Сейм праект закона, які павялічвае тэрміны для атрымання польскага грамадзянства. І пачалося: свой праект анансаваў польскі ўрад, а потым партыя PiS даслала свой законапраект, які перапужаў шмат мігрантаў. Калі абагульніць, то ўсе хочуць ускладніць атрыманне польскага грамадзянства для замежнікаў.

Самыя жорсткія патрабаванні знаходзяцца ў праеце партыі Яраслава Качыньскага: польская мова на ўзроўне C1, мінімум 15 гадоў жыцця ў краіне. Што гэта ўсё азначае? Чаму польскія палітыкі не толькі не адпускаюць тэму мігрантаў, а працягваюць ёю карыстацца?

Абмеркаванне праектаў, прычын і асабістая рэфлексія на фейкі наконт тэрмінаў на атрыманне польскага грамадзянства — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:

https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:

https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

📝 Пакінуць водгук на законапраект PiS на сайце Сейма Польшчы, нумар RPW/32950/2025:

https://www.sejm.gov.pl/sejm10.nsf/agent.xsp?symbol=KONSULTACJE_PROJEKTY&NrKadencji=10&Wsk=W

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
2 months ago
46 minutes 30 seconds

Зроблена ў Польшчы
Нечаканая праблема з украінскімі мігрантамі ў Польшчы і таямнічая будучыня Галоўні: што далей?

Маршал Сейма Шыман Галоўня некалі быў самым папулярным польскім палітыкам, а зараз можа зусім сыйсці з палітыкі Польшчы. Як так атрымалася, якія памылкі зрабіў Галоўня і прычым тут Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся ў яскравым падзенні польскага палітыка і разбіраем тэорыі яго будучыні.

А таксама выкрываем нечаканую праблему з украінскімі мігрантамі, з якой можа сутыкнуцца Польшча. Апытанні кажуць, што сапраўды можа дайсці да такога, калі настроі ў краіне не зменяцца.

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

🗓 Сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў. Бясплатна і па-беларуску: https://bit.ly/polin-sukot

Як зарэгістравацца на экскурсію:

• Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl

• Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі

Вядоўцы:

Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

Макс https://www.instagram.com/maximlier/

Show more...
3 months ago
45 minutes 27 seconds

Зроблена ў Польшчы
Беларус корміць палякаў кебабамі: як вывучыў мову праз польскі рэп і паляк, закаханы ў Беларусь

Як вывучыць польскую мову па польскім рэпе, частаваць бездобных гарбатай і праз гэта адкрыць кебабную ў Варшаве? Новы герой рубрыкі Тані Дзямчук — беларус Аляксей, які падыходзіць да кебаба як да мастацтва і раскрывае сакрэт таго, як мігрантам адчуць сябе ў Польшчы як дома. Лайфхакі па вывучэнню польскай мовы, размовы пра ежу як мастацтва і шмат пра ветлівасць палякаў да мігрантаў — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы».

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak

🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:

https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/

🗓 Выходныя 11-12 кастрычніка ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў:

• сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот https://bit.ly/polin-sukot

• экскурсія на беларускай па сталай выставе https://bit.ly/polin-1000

Як зарэгістравацца на экскурсію:

• Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl

• Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі

🎙 Падкаст «Праца-Ваца»: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0

Вядоўца:

Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/

Госць:Аляксей https://www.instagram.com/midas.kebab/

Show more...
3 months ago
38 minutes 58 seconds