Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
TV & Film
History
Technology
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts125/v4/3d/87/e1/3d87e18e-226f-b5b2-c96a-45bcaf52a97a/mza_3870815181495627125.jpg/600x600bb.jpg
ПіК Свабоды
Радыё Свабода
20 episodes
1 day ago
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Show more...
News Commentary
News
RSS
All content for ПіК Свабоды is the property of Радыё Свабода and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Show more...
News Commentary
News
Episodes (20/20)
ПіК Свабоды
Хто і як зьменіць Беларусь у 2026 годзе? Мацкевіч — пра сілу, перамовы і новыя плыні ў апазыцыі
Ці вызваленьне ўсіх палітвязьняў – галоўная мэта цяпер? Як дамагчыся перамоваў з Лукашэнкам? Ці паўторыцца 2020 год, але зь іншым, пераможным вынікам? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае філёзаф, мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч.
Show more...
2 days ago
36 minutes 49 seconds

ПіК Свабоды
Ціханоўская: «Калі жонка падтрымлівае мужа, у яго ўсё атрымаецца»
Якім быў 2025 год для Беларусі і беларусаў паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Што яна лічыць перамогай, а што паразай году? Як зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Show more...
2 days ago
28 minutes 1 second

ПіК Свабоды
Што задумалі Бабарыка і Калесьнікава пасьля вызваленьня?
Якую Беларусь зьбіраецца прадстаўляць Віктар Бабарыка? Ці спраўдзіцца разьлік Лукашэнкі на канфлікт паміж Бабарыкам і Ціханоўскай? Ці ёсьць шанцы на адлігу ў Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае журналістка, сябра аргкамітэту партыі «Разам» Яўгенія Сугак.
Show more...
1 week ago
32 minutes 57 seconds

ПіК Свабоды
Разнос Лукашэнкі, скандал з Бабарыкам, дзе ж «Арэшнік»
Выступаючы на Ўсебеларускім народным сходзе, Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра лякацыю расейскага «Арэшніка». Ён зьняпраўдзіў тое, чаго мы не сьцьвярджалі. Пра гэта раскажа ў эфіры “ПіКу Свабоды” аўтар расьсьледаваньня. У нашым выпуску мы таксама пагаворым з палітолягам Аляксандрам Фрыдманам пра вызваленьне 123 палітвязьняў і з журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым пра заявы Лукашэнкі на УНС.
Show more...
1 week ago
45 minutes 36 seconds

ПіК Свабоды
«Бабарыканцы» і «ціханоўцы»: ці рассварыцца беларуская апазыцыя
Чаму Калесьнікава падзякавала за вызваленьне Лукашэнку? Хто палітычна выйграў ад «вялікай угоды»? Што зьменіцца ў Беларусі і ў дэмсілах у выніку вызваленьня знакавых герояў 2020 году? Па гэтых пытаньнях у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца сталы прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях нацыянальнага адраджэньня Павал Баркоўскі і старшыня Рады Цэнтру новых ідэяў Антон Раднянкоў.
Show more...
2 weeks ago
38 minutes 10 seconds

ПіК Свабоды
Былыя палітвязьні ва Ўкраіне. Спэцыяльны эфір
Што будуць рабіць дэпартаваныя палітвязьні? Чаму іх вывезьлі ва Ўкраіну, дзе ідзе вайна? Чаму не вызвалілі Пачобута? Ці скасуе Эўразьвяз санкцыі на беларускі калій? Гэта спэцыяльны эфір, прысьвечаны вызваленьню палітвязьняў, у якім мы раскажам вам самыя апошнія і правераныя навіны, і камэнтуем іх з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам і грамадзкім дзеячам і сузаснавальнікам Свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным у жывым эфіры.
Show more...
2 weeks ago
1 hour 9 minutes 32 seconds

ПіК Свабоды
Калесьнікава, Бяляцкі і яшчэ 120 чалавек на волі. Спэцыяльны эфір Свабоды
Працягваюцца перамовы спэцпасланьніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам пра вызваленьне палітвязьняў. Шэраг крыніцаў паведамляюць пра тое, што сёньня магчымае вызваленьне і дэпартацыя больш за 100 палітзьняволеных, у тым ліку знакавых палітвязьняў. Калі інфармацыя пацьвердзіцца, мы выйдзем у жывы эфір. Заставайцеся са Свабодай!
Show more...
2 weeks ago
46 minutes 2 seconds

ПіК Свабоды
У чаканьні вызваленьня 150 палітвязьняў
Пра што дамовіўся Коўл з Лукашэнкам? Калі чакаць вызваленьня новай групы палітвязьняў? Як будзе арганізаваная дапамога ім? Як зьвязаныя вызваленьні палітвязьняў і дазвол Міжнароднага Алімпійскага камітэту праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі? Абмяркоўваем у жывым эфіры з аналітыкам Свабоды Юрыем Дракахрустам. Госьці эфіру — Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Зазулінская, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін, адзін зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.
Show more...
2 weeks ago
42 minutes 14 seconds

ПіК Свабоды
Былая супрацоўніца БТ пра «кухню» прапаганды
Як працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні? Унутраную «кухню» БТ раскрывае былая палітзьняволеная, журналістка, дакумэнталістка Ксенія Луцкіна, якая працавала на дзяржаўнай беларускай тэлевізіі 15 гадоў. Журналістка расказвае, як пасьля вызваленьня зь яе спрабавалі зрабіць «другога Пратасевіча».
Show more...
3 weeks ago
43 minutes 43 seconds

ПіК Свабоды
Ультыматум Лукашэнкі. Пераезд Ціханоўскай. Цэнтар Вільні ў блякадзе
Лукашэнка патрабуе ад Літвы дыялёгу і агучыў свае патрабаваньні. Сьвятлана Ціханоўская зьбіраецца пераяжджаць зь Вільні ў Варшаву, а разам зь ёй і супрацоўнікі яе Офісу. Хто перамагае ў гібрыднай вайне Беларусі зь Літвой? Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам.
Show more...
3 weeks ago
40 minutes 26 seconds

ПіК Свабоды
Як ЗША мяняюць правілы гульні для Беларусі. Палітвязьні, грошы, ядзерная зброя
Нядаўна апублікаваную Стратэгію нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў камэнтуе амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Show more...
3 weeks ago
31 minutes 42 seconds

ПіК Свабоды
Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы ў разгубленасьці. Вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбманам
Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой? Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр? Ці захочуць беларусы ў Эўропу? Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
Show more...
3 weeks ago
48 minutes 59 seconds

ПіК Свабоды
Расея — так, вайна — не: парадокс беларусаў у новым апытаньні
Як ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай? У праграме «ПіК Свабоды» пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі распавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
Show more...
4 weeks ago
37 minutes 47 seconds

ПіК Свабоды
Ці пасябруе Ціханоўскі з Трампам
Ці стане Сяргей Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць унутраныя канфлікты ў камандзе Ціханоўскага? Ці вычарпаны канфлікт былога палітвязьня з офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за гісторыю з прылётам дрона зь Літвы, не заўважаючы сотні дронаў з боку Расеі? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры пагаворым з палітыкам, кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.
Show more...
1 month ago
48 minutes 30 seconds

ПіК Свабоды
Мір, палітвязьні, мяжа, Ціханоўскі — размова з Вадзімам Пракоп’евым
Што прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне? Чым Трамп падабацца Ціханоўскаму? Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі? Гутарка Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп'евым.
Show more...
1 month ago
54 minutes 13 seconds

ПіК Свабоды
Лукашэнка робіць крок насустрач Зяленскаму
Што атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з палітолягам, прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
Show more...
1 month ago
58 minutes 55 seconds

ПіК Свабоды
Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход
«Мірны плян» ЗША. Беларусам адкрываюць межы. Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі». «Сход неабыякавых» у Вільні. Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варшаве. Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком.
Show more...
1 month ago
56 minutes 27 seconds

ПіК Свабоды
Чаму камуналка стала такой высокай, -- Яраслаў Раманчук
Ці апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае вытворчасьць? Пра гэта ў жывым эфіры Свабоды разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты. Таксама ў праграме чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец
Show more...
1 month ago
55 minutes 40 seconds

ПіК Свабоды
Ці надоўга адкрылі польскую мяжу
У ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай? Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Show more...
1 month ago
50 minutes 55 seconds

ПіК Свабоды
Аляксандар Фрыдман: Што памочнік Трампа хоча ад Лукашэнкі
Ці вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне? Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Якая галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройця? Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч, амэрыканіст Андрэй Карабкоў, прадстаўніца АПК у эканамічных пытаньнях Аліса Рыжычэнка і старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай.
Show more...
1 month ago
56 minutes 32 seconds

ПіК Свабоды
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.