Home
Categories
EXPLORE
History
Society & Culture
Technology
Comedy
Business
True Crime
Education
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts211/v4/d2/b6/0a/d2b60a02-9072-edec-2b0e-4dcc3c8a50dd/mza_1260790693307732462.jpg/600x600bb.jpg
Святога нічога
ДазХіп
10 episodes
9 months ago
«Святога нічога» — аўдыяшоу пра тое, што такое расці, сталець, шукаць сябе і жыць жыццё ў Беларусі. Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві. Хост — Марыя Пархімчык. Мантаж — Павал Кірпікаў.
Show more...
Relationships
Comedy,
Society & Culture
RSS
All content for Святога нічога is the property of ДазХіп and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
«Святога нічога» — аўдыяшоу пра тое, што такое расці, сталець, шукаць сябе і жыць жыццё ў Беларусі. Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві. Хост — Марыя Пархімчык. Мантаж — Павал Кірпікаў.
Show more...
Relationships
Comedy,
Society & Culture
Episodes (10/10)
Святога нічога
Квіры і black people у ВКЛ? Выпуск пра малавядомую беларускую гісторыю
Тэма дзясятага выпуску «Святога нічога» — беларуская гісторыя. Чаму так складана адшукаць у падручніку гісторыі прыклад для пераймання і крыніцу асабістага натхнення? Адкуль можна здабыць немэйнстрымныя веды пра мінуўшчыну? Гісторыя абвяргае стэрэатыпы пра беларус:ак ці падцвярджае іх?Госці — Алена і Іра, стваральніцы медыя пра гісторыю і культуру «Цячэ» https://www.instagram.com/ciacze_belarus/
Show more...
1 year ago
36 minutes 13 seconds

Святога нічога
«Модна ўсё». Размова пра беларускі стыль і адносіны з адзеннем
Тэма дзявятага выпуску «Святога нічога» — беларускі стыль. Чым мы адметныя ў выбары адзення? Як жаданне не вылучацца змагаецца з жаданнем набыць нешта незвычайнае? Як спалучаць традыцыйныя элементы адзення з сучаснымі? Калі мужчыны зноў пачнуць насіць сукенкі?Госці — рамесніца Воля Этыка і персанальная стылістка Дар’я Бусел.
Show more...
1 year ago
49 minutes 38 seconds

Святога нічога
«Гэта выклікае пачуццё задавальнення, і мне за гэта сорамна». Чаму і як мы глядзім порна?
Тэма восьмага выпуску «Святога нічога» — задавальненне, сорам і «кіно для дарослых». Чым шкоднае мэйнстрымнае порна? Якія блытаныя эмоцыі мы адчуваем падчас яго прагляду? Чаму беларускае грамадства абыходзіць абмеркаванне «няёмкіх» тэмаў? Дзе шукаць відэа, якое не дратуе, а дапамагае даследваць сябе?Госця — Саша, рэжысёрка, арганізатарка кінафестваляў, на якіх можна пабачыць фемінісцкае квір-порна.
Show more...
1 year ago
43 minutes 7 seconds

Святога нічога
«Ты или мужчина, или женщина. Хотя по факту нужно быть собой»
Надышоў час абмеркаваць жаноцкасць і мужчынскасць. Госці сёмага выпуску «Святога нічога» — стваральні:цы шоу пра адносіны і сэкс «Полчаса кардио»: Аня Пярова і Макс Паршута.Амаль гадзіну Аня, Макс і Маша разважаюць пра тое, «из чего же сделаны наши мальчишки и девчонки», — і прыходзяць да парадаксальных высноваў.«Полчаса кардио» https://www.youtube.com/@polchasakardio/ «Максимально»https://www.youtube.com/@maksimalno 
Show more...
1 year ago
52 minutes 43 seconds

Святога нічога
«Не адчуваю прапаганды ЛДПР». Што (і каго) мы шукаем на рэйвах?
Госці шостага выпуску «Святога нічога» — арганізатар_кі квір-вечарын, удзельні_цы каманды Keep Minsk Weird, музыкі Арцём Ставер Uhead і Альберт Ліцвін ScvrlΞ††.Пра што выпуск? Пра беларускую школу жыцця: дыскатэкі на вёсцы, у школе і ў войску (!). Пра менскія тусы, на якіх можна было быць сабой і знаходзіць блізкіх па каштоўнасцях людзей. Пра рэйвы ў незвычайных месцах. Пра закуліссе, болькі і радасці клубнага варушняка.Складанка Belarus Outside Sound System https://www.youtube.com/watch?v=NUQo8SoTGIU&list=PLkjorCbpmrbu6YOY-ySb72pPElwkHe8gJ@https://www.instagram.com/scvrlettonair/ @https://www.instagram.com/oh_uhead/@https://www.instagram.com/keepminskweird/
Show more...
1 year ago
46 minutes 41 seconds

Святога нічога
«Падумаюць, што ты неадукаваная». На якой мове размаўляюць у Беларусі?
Да Дня роднай мовы ў падкаст «Святога нічога» завіталі Голя з Ополя і Уладзь з праекта «Забі зяпу». Рабяты займаюцца прасоўваннем жывой беларускай гаворкі ў сваіх блогах. Атрымалася насычаная размова пра тое, як мы карыстаемся мовай (і якой?), чым яна нас здзіўляе і навошта не забывацца на бабуліны словы.Голя з Ополя https://www.instagram.com/apolkina/«Забі зяпу» https://www.instagram.com/zabiziapu/Спіс кніжок на палескай мове:https://docs.google.com/spreadsheets/d/1J36UfkQniFGSWPTr_xTP9Wf2KSCKzxnbbZpFnbn_skc/edit#gid=0Слоўнік «Нішо» https://nisho.me/
Show more...
1 year ago
45 minutes 8 seconds

Святога нічога
«Я стала лайкать людей без рубашек». Што мы шукаем у «ціндарах»?
Чацвёрты выпуск «Святога нічога» прысвечаны дэйтынгу. Госця – «серыйная дэйтарка» Лера, у якой за 4,5 гады было больш за 50 спатканняў.Што можа хавацца за апаланічнымі фоткамі? Хто плаціць за каву? Ці ок, калі ад цябе патрабуюць даведку ад венеролага? Ці варта даваць шанец чалавеку радыкальна іншых каштоўнасцей? Чым адрозніваецца дэйтынг з беларусамі і іншаземцамі?
Show more...
1 year ago
48 minutes 9 seconds

Святога нічога
«Выйдешь замуж — лук будешь есть». Як мяняецца жыццё ў шлюбе?
Трэці эпізод «Святога нічога» прысвечаны шлюбу і вяселлю. Каго абараняе шлюб у тым выглядзе, у якім ён існуе ў Беларусі? Ці варта заключаць шлюбную дамову? Што мяняе паход у ЗАГС? Ці можна шчыра кайфануць на сямейных вясельных тусоўках?Вядучая — журналістка Маша Пархімчык. У гасцях — Даша і Наста, якія клічуць адна адну жонкамі.
Show more...
1 year ago
40 minutes 16 seconds

Святога нічога
«Нас посвящали в пионеры». Якія ўрокі жыцця дае беларуская школа?
Другі выпуск «Святога нічога» – гэта размова пра школу. Гутарым пра ўрокі духоўнасці, загадкавыя кантрацэптывы і лабковых вошай, настаўніц-крашых, сталоўку як сэйф-спэйс і піянерскі гальштук як інструмент збліжэння. Не абмінулі таксама балючыя тэмы падлеткавай адзіноты і булінгу.Вядучая — журналістка Маша Пархімчык. У гасцях — квір-актывістка, экафеміністка Аліна і квір-актывіст Гоша. Рабяты скончылі школу 6-7 гадоў таму, Маша — у 2003-м.
Show more...
1 year ago
45 minutes 31 seconds

Святога нічога
«Ты больше это не смотришь!» Чаму вучыў нас кантэнт 1990-2000-х?
Пілотны выпуск «Святога нічога» прысвечаны кантэнту, на якім мы раслі. Крынж-серыялы, шок-відэа MTV, Паца-Ваца і «залатыя» парады псіхалагіні на першым моладзевым шоу незалежнай Беларусі. Параўнаем, што і як спажывалі розныя пакаленні.Вядучая — журналістка Маша Пархімчык. У гасцях — мастачка-дызайнерка Даша @sheeborshee і creative lead Карына @mama_kozz. Маша і Даша — міленіялкі, Карына — зумерка.
Show more...
1 year ago
35 minutes 40 seconds

Святога нічога
«Святога нічога» — аўдыяшоу пра тое, што такое расці, сталець, шукаць сябе і жыць жыццё ў Беларусі. Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві. Хост — Марыя Пархімчык. Мантаж — Павал Кірпікаў.