Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Sports
History
Music
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts122/v4/e2/64/f3/e264f3eb-ec7b-b4b2-76f2-f9586c3abfc4/mza_13690854850154750872.jpg/600x600bb.jpg
Краіна Цмокаў
Belarus FM
3 episodes
1 month ago
Belarus FM прадстаўляе свой першы падкаст, які цалкам на роднай мове і цалкам пра нашу краіну, па стагоддзям паганства, ВКЛ і да сучаснасці. У кожным выпуску мы размаўляем пра ўсё, што нам вядома з гісторыі, пра тыя часы, якія існавалі ў Беларусі задоўга да лукашэнкі, СССР, і таго, што яшчэ могуць памятаць нашы бацькі. І спрабуем параўнаць гэта з сёньняшнімі падзеямі.
Show more...
Society & Culture
RSS
All content for Краіна Цмокаў is the property of Belarus FM and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Belarus FM прадстаўляе свой першы падкаст, які цалкам на роднай мове і цалкам пра нашу краіну, па стагоддзям паганства, ВКЛ і да сучаснасці. У кожным выпуску мы размаўляем пра ўсё, што нам вядома з гісторыі, пра тыя часы, якія існавалі ў Беларусі задоўга да лукашэнкі, СССР, і таго, што яшчэ могуць памятаць нашы бацькі. І спрабуем параўнаць гэта з сёньняшнімі падзеямі.
Show more...
Society & Culture
Episodes (3/3)
Краіна Цмокаў
Мова, якая кусаецца: Беларуская лаянка і «кляцьбонікі» мацней за расейскі мат

Акрамя казак і паданняў, мітаў і нашай гісторыі, пра якія мы ўжо размаўлялі ў папярэдніх эпізодах, вялікай часткай беларускай спадчыны з’яўляецца нашая мова. Але ці заўсёды яна была такой, якой мы ведаем яе сёння? Як размаўлялі нашыя продкі? Ці не паўплывалі на беларускую мову – іншыя, напрыклад, расейская мова? Бо зараз усё часцей можна пачуць нават перакананне ў тым, быццам яе паходжанне – цалкам з расейскай, нібыта беларуская мова – гэта проста дыялект. А ў якасці прыкладу нагадваюць, што нават лаянка у нас «не беларуская».

Дарэчы, размова ў гэтым эпізодзе падкасту пойдзе менавіта пра яе. Бо абразлівая лексіка – гэта адзін з найцікавейшых індыкатараў, па якім можа прасачыць не толькі гісторыю мовы, але і ўплыў на яе, калі ён існаваў наогул.

Мы паразмаўлялі з Уладзіславам Гарбацкім – палітолагам, сацыялінгвістам і гендэрным даследнікам, які ўжо 11 гадоў жыве ў Вільне і выкладае ўніверсітэцкія дысцыпліны, звязаныя з мовай і грамадствам. Адзін з навуковых накірункаў яго шматгадовай працы ў апошнія шесць год – гэта стварэнне вялікага слоўніка кляцьбонікаў, беларускай лаянкі і абразлівай лексікі. Слоўнік ужо на апошнім этапе падрыхтоўцы.

Памылкова было б лічыць, што ёсць нібыта культурныя і цывілізаваныя мовы, альбо тыя, дзе абразлівая лексіка – неразвітая і яе няма. Адпаведна, нельга лічыць, што мова з абразлівай лексікай – нецывілізаваная. Гэта – стэрэатыпы. «Мы ведаем, што ва ўсіх мовах, якія існавалі (мёртвыя і жывыя), заўсёды быў блок абразлівай лексікі», – заўважае мовазнаўца.

«Ёсць пэўная спецыфіка, але кожная мова, якая існавала і існуе на планеце – у іх прысутнічае гэты вялікі блок абразлівай лексікі. І мы тлумачым, чаму: гэта – і лексычная разнастайнасць (адразу будзем па-навуковаму гаварыць). Заўсёды людзі працуюць: яны кожнай з'яве даюць слова, азначаюць яе, канкрэтызуюць. Але, канешне, трэба ўлічваць не толькі моўныя чыннікі, але і экстралінгвістычныя, як мы іх называем. Псіхалагічныя. Словы, якія выкарыстоўваюцца для разрадкі, экспрэсіі».

Таму, канешне, у Беларусі таксама ёсць свая ўласная лаянка. Пытанне тут толькі ў тым, ці ведаем мы з вамі беларускую мову дакладна, ці толькі так лічым.

Абразлівая лексіка – гэта яшчэ і своеасаблівая мапа. Калі лаянка змяняецца, тут можна прасачыць і за зменай гісторыі, ці побыту ў пэўныя моманты часу, ці нават за геаграфіяй. Акрамя гэтага, такая лексіка падкрэслівае і наяўнасць пэўных дыялектаў, ці нават асаблівасці мыслення людзей. Даследчык адзначае, што ў Беларусі лаянка таксама мае свае адметнасці: напрыклад, у адных рэгіёнах ужываюцца больш вульгарныя агульнаславянскія формы, а ў іншых старыя традыцыйныя праклёны, ці кляцьбонікі, якія не маюць нічога агульнага са звычайнай лаянкай, але гучаць яшчэ мацней.

Размаўляючы пра лаянку, мы закранулі і больш шырокі кантэкст: гэта праблема знікнення словаў беларускай мовы. Моладзь губляе кампетэнцыю і не ведае беларускую мову, з-за чаго яе скарбы (нават, калі паглядзець на звычайныя словы, а не лаянку) з часам губляюцца цалкам. І людзі ствараюць новыя словы, але маглі б карыстацца тымі, што ўжо былі калісьці і зніклі, з-за таго што іх не зафіксавалі. Або не разумеюць тыя словы, якія пачулі, з-за чаго яно з цягам часу таксама можа быць згублена. Бо існуе праз тое, што іх ведаюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках, ці пэўных рэгіёнах.

Не губляйце сябе, размауляйце па-беларуску і абавязкова паслухайце гэты эпізод цалкам, бо мы распавялі толькі пра невялічкую частку нашай размовы.

Тэкставая версія на нашым сайце: ⁠https://belarus.fm/dragons-motherland/tale-03/

Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».

Наш адрас: ⁠help@belarus.fm

❤️Падтрымайце Belarus FM: https://buymeacoffee.com/belarus

Show more...
1 month ago
1 hour 4 minutes 7 seconds

Краіна Цмокаў
Ноч расстраляных паэтаў – тады, знішчэнне сведак – сёння. Сакрэтныя дакументы нкус
Беларусь перажыла не самыя казачныя часы. Хаця ў нас захаваліся міты і легенды, якія перадавалі з вуснаў у вусны нашыя продкі, – гэта нашая скарбніца. Але для таго, каб яна захавалася нават у такім выглядзе, загінула шмат людзей. Сёння мы пагутарым пра самую чорную ноч у гісторыі Беларусі. Па трагічнасці гэта падзея можа канкураваць хіба што з 11 верасня ў Амерыцы.Гэта ноч расстраляных паэтаў у Беларусі. Ноч, калі ўлады, як быццам крывавыя цмокі, пазбаўляліся ад тых, каго не маглі сабе падпарадкаваць.Падтрымайце выхад новых падкастаў Belarus FM: https://belarus.fm/donate
Show more...
3 years ago
24 minutes 13 seconds

Краіна Цмокаў
Русалкі і ведзьмы – тады, сэкс у Інтэрнэце – сёння. Мы страцілі нашых дзяцей?
Ці захаваліся да нашага часу звесткі аб ведзьмах або русалках? І як гэта было звязана з выхаваннем дзяцей? Ці існавала ў той час паняцце паўналецця? Цяпер, напрыклад, сэкс да 16 гадоў лічыцца злачынствам, 16 гадоў — гэта ўзрост згоды. Але тады не было Крымінальнага кодэкса і, вядома, адзіным законам былі бацькі. Чаму цяпер у нас больш праблем? З-за таго што дазволена больш, або з-за Інтэрнэту, недасведчанасці ды школы?Падтрымайце выхад новых падкастаў Belarus FM: https://belarus.fm/donate
Show more...
3 years ago
23 minutes 3 seconds

Краіна Цмокаў
Belarus FM прадстаўляе свой першы падкаст, які цалкам на роднай мове і цалкам пра нашу краіну, па стагоддзям паганства, ВКЛ і да сучаснасці. У кожным выпуску мы размаўляем пра ўсё, што нам вядома з гісторыі, пра тыя часы, якія існавалі ў Беларусі задоўга да лукашэнкі, СССР, і таго, што яшчэ могуць памятаць нашы бацькі. І спрабуем параўнаць гэта з сёньняшнімі падзеямі.