Амаль у сярэдзіне года паразважаем пра планы на яго — хто куды бяжыць, плыве, едзе. А ў самым канцы выпуску даведаемся, чым вам можа пашкодзіць Disco Elysium.
З нашай госцяй Тоняй размаўляем пра трыятлон і яго фішкі: уласны досвед вялікіх трыятлонаў, як праплыць Мінскае мора ці як праплываюць Гібралтар, як пачаць і што трэба ведаць.
Сёння абмяркуем наш падыход да калорый і вагі на прыкладзе Міхася, які скінуў 20 кг за першыя два месяцы 2022 года.
Стравы, падлік калорый, філасофія спажывання ежы і шмат усяго іншага.
У гэтым выпуску Міхась будзе распавядаць пра сваю вандроўку па польскім узбярэжжы Балтыйскага мора, пра сцежку R9, па якой ён ехаў, і пра тое, як спаць у намёце побач з нацыянальным паркам. Вова ўдзельнічаў у Škoda 24 Hours Cycling — івент-эстафеце, дзе трэба ехаць па чарзе 24 гадзіны! Будзе цікава!
У мінулым, 2023 годзе, Міхась ехаў гонку Race around Rwanda. У гэтым падкасце ён распавядзе, як гэта было, пакажа нейкія фотаздымкі (таму шукайце нас на YouTube), раскажа пра праблемы, якія ўзніклі, і пра шмат іншага.
Сайт гонкі: https://racearoundrwanda.com/
Сумка Tailfin: https://www.tailfin.cc/
Вова скончыў сваю мясцовую (амаль) гонку Utrecht Ultra, таму трэба пагаварыць, як гэта было, і абмеркаваць выдатны вынік! Акрамя гэтага, Міхась удзельнічаў у гонцы Race Across Czechia, але не скончыў яе. Пагаворым пра тое, чаму адбыўся гэты DNF і чаму здароўе на першым месцы. Вось і пачаўся наступны Тур 2024 года, на гэты раз жаночы. Што такое Tour de Femmes 2024 і як зараз выглядае жаночы веласіпедны спорт?
Utrecht Ultra: https://utrechtultra.com/
RACZ24: https://ultrabikers.eu/race-across-czechia-2024/
Тур прайшоў некалькі тыдняў таму, пачаліся Алімпійскія гульні 2024, таму прыйшоў час усё гэта абмеркаваць.
Як прайшоў тур і чым ён быў выбітны? Што паглядзець на Гульнях і што ўжо прайшло?
Распавядзем пра трагедыю з сувадучым і агулам пра праблему з бяспекай на ровары: якія праблемы існуюць і ці ёсць выйсце?
Крыху паразмаўляем пра Transcontinental Race No. 10, які пачаўся ў гэтую нядзелю: як едуць, куды едуць, чаму едуць.
Сачыць за Transcontinental Race No. 10 можна тут:
https://dotwatcher.cc/race/transcontinental-race-no10
У гэтым выпуску Вова нам расцлумачыць, чаму варта глядзець Тур де Франс, які пачнецца ўжо зусім скора. Ён раскажа, як працуе гонка, якія ёсць этапы, хто ў гэтым годзе фаварыты (спойлер: інтрыгі амаль няма), і, у вогуле, пагаворыць пра роварны спорт!
Адзін з вядучых "намаляваў" на Чэхіі свой першы Strava Art у выглядзе межаў Беларусі. Гэта заняло 2,5 дні і больш за 600 км. У гэтым выпуску ён нямнога распавядае пра гэта, як было ехаць, якія адкрыцці чакалі яго і г.д.
Спасылка на сам арт:
https://www.strava.com/activities/11292949941
Сайт Strav Art:
https://www.strav.art/
У гэтым выпуску мы паразмаўляем пра тое, хто такі сярэдні раварыст і колькі гэта каштуе. Абмяркуем кошты на ровары, рамонт, адзенне і гэтак далей. Будзе яшчэ шмат лайфхакаў, як зэканоміць грошы!
У другім падкасце «Краіны Лісапедзіі» Аляксандр будзе распавядаць, як ён праехаў праз усю Японію ў гонцы The Japanese Odyssey. Вы даведаецеся, дзе можна зрабіць рамонт гідраўлічных тармазоў Shimano, у якой пральні можна(?) спаць голым, як знайсці гатэль для мясцовых, якое адзенне браць, каб не замерзнуць у японскіх гарах, і шмат іншага! Сайт гонкі: https://www.japanese-odyssey.com/
Першы ці пілотны выпуск падкаста «Краіна Лісапедзія». У гэтым выпуску мы абмяркуем ультру Race around the Netherlands 2024, якую ў гэтым годзе праехаў наш сувядоўца Вова.
Сайт гонкі: https://www.adventurebikeracing.com/product/race-around-the-netherlands-2022/