Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Business
Society & Culture
History
Sports
Technology
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts123/v4/38/98/3c/38983ca2-f597-071a-6c72-637302b21685/mza_429696919941404882.jpg/600x600bb.jpg
euroradiofm
Euroradio
500 episodes
1 day ago
Што можа спыніць Дональда Трампа — Еўразум за 9 студзеня | Новости Беларуси за 9 января by Euroradio
Show more...
News
RSS
All content for euroradiofm is the property of Euroradio and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Што можа спыніць Дональда Трампа — Еўразум за 9 студзеня | Новости Беларуси за 9 января by Euroradio
Show more...
News
Episodes (20/500)
euroradiofm
Што можа спыніць Дональда Трампа — Еўразум за 9 студзеня | Новости Беларуси за 9 января
Што можа спыніць Дональда Трампа — Еўразум за 9 студзеня | Новости Беларуси за 9 января by Euroradio
Show more...
2 days ago
40 minutes 24 seconds

euroradiofm
Віталь Цыганкоў. Хочаце як у Венесуэле? Наколькі рэальны страх Лукашэнкі
Першай рэакцыяй на навіну пра арышт дыктатара Венесуэлы Мадура ў большасці дэмакратычна настроеных беларусаў сталі думкі: “Цяпер на чарзе Лукашэнка?” і “Лукашэнка баіцца паўтарыць лёс Мадура?”. Што праўда, пазіцыя ЗША адносна змены рэжыму (а не выключна яго лідара) ў Венесуэле мусілі супакоіць Лукашэнку, калі ў яго такія страхі сапраўды і былі. Іншая справа, што ў кагосьці маглі ўзнікнуць думкі пра рэалістычнасць “палацавага перавароту”. Ці варта Лукашэнку баяцца паўтарыць лёс Мадура і пры чым тут адмова ў прызнанні легітымным кіраўніком і міжнароднае права? Чаму страх не штурхае Лукашэнку да сыходу з улады і які варыянт транзіту найбольш верагодны для Беларусі? Чаму Трампу не цікавыя пытанні дэмакратызацыі Венесуэлы ці любой іншай краіны і якія перспектывы для беларускіх дэмакратычных сіл адкрывае 2026 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
Show more...
2 days ago
46 minutes 28 seconds

euroradiofm
Андрэй Махоўскі. Пра нафту, “ценявы флот” і лаяльных Лукашэнку банкіраў
Змаганне ЗША за венесуэльскую нафту дайшло да этапу, калі бяруцца на абардаж не толькі караблі “ценявога флоту”, але і танкеры, якія ідуць пад сцягам… Расіі. І пакуль адныя здзіўлена цікавяцца: “А што, так можна было?!”, другія кажуць пра “спробы прыкрыцца расійскім сцягам”, а трэція заклікаюць накіраваць расійскія атамныя падлодкі да берагоў ЗША. На фоне гэтых “дробных разборак” Нацбанк Беларусі прымае гістарычнае рашэнне выдаваць ліцэнзіі толькі тым банкірам, якія лаяльныя рэжыму Лукашэнкі. Ці сапраўды ЗША нарэшце распачалі сапраўднае паляванне на “ценявы флот”, які вывозіць венесуэльскую нафту, і пры чым тут танкеры пад расійскім сцягам? Чаму нават сярод банкіраў не мусіць быць нелаяльных рэжыму і чаго чакаць ад курса долара? Якія схемы круціў Лукашэнка ў Венесуэле і калі чакаць продажу беларускай калійкі амерыканцам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Белорусы и рынок”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Show more...
2 days ago
43 minutes 31 seconds

euroradiofm
Кацярына Манкевіч і Яўген Чаркасаў. Металам па дыктатуры: якія сюрпрызы рыхтуюць Dymna Lotva і Hangover in Minsk?
Для беларускіх металістаў з Hangover in Minsk і Dymna Lotva 2025 год выдаўся вельмі насычаным: канцэрты, фестывалі, запісы новых песень і выданне новых альбомаў. І гэта яшчэ не ўсё. Не заставаліся музыкі без увагі не толькі еўрапейскай публікі, але і лукашэнкаўскага рэжыму: відэа на адну з песень гурта Dymna Lotva было прызнанае экстрэмісцкімі матэрыяламі. Што ніякім чынам не паўплывала ні на творчыя, ні на гастрольныя планы музыкаў на 2026 год. Чым асабліва запомніўся 2025 год і ці атрымалася заняць пачэснае месца на еўрапейскай метал-сцэне? Ці будзе на карысць гурту факт, што лукашысты прызнаюць іх творчасць “экстрэмісцкімі матэрыяламі”? Якіх сюпрызаў чакаць ад у 2026 годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гуртоў Hangover in Minsk і Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
Show more...
2 days ago
39 minutes 9 seconds

euroradiofm
Аляксандр Кныровіч. Беларусь пад снегам і адзінае, што можа спыніць Трампа.
Трамп заявіў, што адзінае, што можа яго абмежаваць, гэта ягонае ўласнае разуменне таго, што такое добра і што такое дрэнна. Што гэта азначае для свету і як гэта мусіць паўплываць на стратэгію беларускіх дэмакратычных сілаў? Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра першыя крокі эканамічных уладаў Беларусі ў 2026 годзе і снежны калапс, які ўтварыўся разам з цыклонам Улі.
Show more...
2 days ago
45 minutes 6 seconds

euroradiofm
Транзіт улады — ці сапраўды Лукашэнка яго рыхтуе? — Еўразум за 8 студзеня | Новости Беларуси за 8 января
Транзіт улады — ці сапраўды Лукашэнка яго рыхтуе? — Еўразум за 8 студзеня | Новости Беларуси за 8 января by Euroradio
Show more...
3 days ago
48 minutes 20 seconds

euroradiofm
Павел Латушка. Транзіт улады па-венесуэльску: ці можа ён быць прыкладам для Беларусі
Новы год пачынаецца з новай рэчаіснасці, у якой практычна ўвесь свет апынуўся па выніку аперацыі ЗША ў Венесуэле пасля выкрадання Мадура. Цікава, што гэтая новая рэчаіснасць насамрэч ніякая не новая, і міжнароднага права, якое нібыта цяпер цалкам знішчанае, практычна не існавала (альбо на яго не звярталі ўвагі), калі Расія акупавала Крым, пачала вайну ва Украіне, а Лукашэнка перайшоў ад рэпрэсій да фактычна этнацыду беларусаў. Як бы там ні было, але ў гэтай так званай новай рэчаіснасці пытанне транзіту ці змены ўлады ў Беларусі становіцца яшчэ больш складаным. Ці магчымы добраахвотны сыход Лукашэнкі, альбо да гэтага спрычыняцца трэція сілы? Ці будзе на карысць дэмсілам і беларусам транзіт улады ад Лукашэнкі паводле венесуэльскага сцэнара? Як вырашаюцца пытанні легалізацыі палітвязняў у Польшчы і пра што размаўлялі Латушка і Калеснікава падчас сустрэчы ў Вільні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
Show more...
3 days ago
49 minutes 12 seconds

euroradiofm
Валерый Кавалеўскі. Ці працягнуцца перамовы ЗША з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні
Праведзеную ў Венесуэле вайскоўцамі ЗША аперацыю па затрыманні Нікаласа Мадура беларусы адразу пачалі “прымяраць” на Лукашэнку і Беларусь. Вось толькі тое, як сябе павёў Вашынгтон адносна палітычнага рэжыму ў Венесуэле, хутка астудзіла “гарачыя галовы”. А пераарыентацыя ўвагі прэзідэнта ЗША на Заходняе паўшар’е паставіла пад пытанне працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і далейшага вызвалення палітвязняў. Аперацыя ЗША ў Венесуэле і яе наступствы для Беларусі і дэмакратычнага руху — чаго чакаць? Ці працягнуцца перамовы Вашынгтона з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні палітычных вязняў? У чым выяўляецца рассінхрон палітыкі Захаду па Беларусі і ці магчыма пераадолець рызыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім
Show more...
3 days ago
45 minutes 14 seconds

euroradiofm
Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара
8 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Зміцер Дзядзенка. Прыціснуць грамадства заўсёды можна. Можна прайсціся асфальтаўкладчыкам і вынішчыць усё, што ўладам падаецца небяспечным і падазроным. Напрыклад, цікаўнасць да свайго — сваёй нацыянальнай літаратуры, мовы, гісторыі, традыцый. Але гэта не азначае, што такая цікаўнасць будзе вынішчаная канчаткова і назаўжды. Пройдзе час, узнікнуць спрыяльныя ўмовы — і ўсё гэта вяртаецца. Вернецца і гэтым разам, перакананы Зміцер Дзядзенка. Пра тое, ці дае літаратура адказы на пытанні пра ідэнтычнасць, як захаваць веру ў лепшае падчас цёмных часоў і навошта нам заставацца вернымі сваёй Айчыне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Дзядзенкам.
Show more...
3 days ago
46 minutes 18 seconds

euroradiofm
Ігар Тышкевіч. Пра big deal Трампа, беларускі калій, дэмсілы і кітайскае выхаванне
Экс-дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура чакае суда ў амерыканскай турме. Але выглядае на тое, што гэты трыумф Трампа не прынёс дэмакратыю ў краіну і вызваленне для грамадзян Венесуэлы. Пабудаваная Чавесам і ўзмоцненая Мадура рэпрэсіўная машына працягвае працу, і Трампа, складваецца пакуль уражанне, гэта ні ў якай ступені не хвалюе. Таму тым дыктатарам, хто прапанаваную ім “вялікую здзелку” падпісаў, хвалявацца няма чаго. Калі толькі “не прыляціць” з Пекіна. Як звязаныя арышт Мадура, нафта і супрацьстаянне ЗША і Кітая? Ці варта іншым дыктатарам баяцца патрапіць у суседнюю з Мадура камеру і ці паўплывае венесуэльская аперацыя на перамовы Вашынгтона з Мінскам? Як Пекін выхоўвае Лукашэнку і якія новы год адкрывае перспектывы для беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч
Show more...
3 days ago
47 minutes 19 seconds

euroradiofm
Як калядуюць беларусы — Еўразум за 6 студзеня | Новости Беларуси за 6 января
Як калядуюць беларусы — Еўразум за 6 студзеня | Новости Беларуси за 6 января by Euroradio
Show more...
5 days ago
38 minutes 21 seconds

euroradiofm
Таццяна Кулакевіч. Навошта Трампу Мадура і чаму такім чынам не варашаюць лёс Лукашэнкі
Ад словаў і пагроз на адрас кіраўніка Венесуэлы Трамп перайшоў да дзеянняў і ў выніку Мадура апынуўся ў амерыканскай турме. І пакуль адныя кажуць пра зняважанае міжнароднае права, іншыя мараць пра правядзеннем вайскоўцамі ЗША такой жа аперацыі ў іншых аўтарытарных краінах. Каб іх дыктатары таксама, як і Мадура, апынуліся за кратамі. Што насамрэч стала прычынай незадаволенсці Трампа і чым адметная аперацыя ў Венесуэле? Ці будзе Трамп дэмакратызаваць Венесуэлу і ці дазволяць гэта Кітай і Расія? Ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі і лёс Мадуры для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч
Show more...
5 days ago
45 minutes 19 seconds

euroradiofm
Настасся Касцюгова. Вялікае вызваленне: якім стане 2026 год для беларусіх палітвязняў
Новы год Трамп пачаў са “спецаперацыі” ў Венесуэле. І хоць вайсковая стадыя яе не зацягнулася, але колькі ўвагі прэзідэнта ЗША сітуацыя ў гэтай краіне будзе адцягваць у далейшым, прадказаць складана. А ёсць яшчэ Куба, Калумбія, Грэнландыя, на якія таксама распаўсюджваецца інтарэс Трампа і яго адміністрацыі. Адпаведна, увага Вашынгтона да Беларусі можа зменшыцца да мінімума, за якім працэс вызвалення палітвязняў не будзе бачным. Як міжнародныя падзеі ўплываюць на акыўнасць перамоўнага трэку Вашынгтон-Мінск і ці варта непакоіцца з-за падзеяў у Венесуэле? Ці будзе вялікае вызваленне і ці не адмовіцца Лукашэнка ад кантактаў з Трампам? Ці не ставіць сітуацыя ў свеце крыж на спадзяваннях наконт павольнай лібералізацыі рэжыма Лукашэнкі праз перамовы з ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова
Show more...
5 days ago
41 minutes 3 seconds

euroradiofm
Наталля Васілевіч. Рэлігія рулеткі: як звязаныя вера, вайна і букмекерскія канторы
Вера ратуе людзей у складаных сітуацыях, дапамагае іх пераадолець і вытрымаць тое, што, задавалася б, вытрымаць немагчыма. Пра гэта мы не адзін раз чулі ад палітвязняў, якія выходзяць на свабоду з лукашэнкаўскіх турам. Але ёсць і тыя, хто верай карыстаецца на сваю карысць. Альбо на карысць рэжыма, які пакуль яшчэ валадарыць у Беларусі. Так, арганізатары аднаго праваслаўнага фестываля на яго старонцы рэкламуюць букмекерскую кантору, а святары розных епархій то дручкі АМАПаўцам асвяшчаюць, то ваенна-патрыятычны клуб бласлаўляюць. Як звязаныя рэлігія, праваслаўны фестываль і рэклама букмекерскай канторы? Ці варта чакаць, што ў надыйшоўшым годзе ропросіі ў дачыненні да святароў зменшацца і якая ў гэтым мусіць быць роля Ватыкана? Як вера дапамагае ў турме і эміграцыі і чаму рэжым нават за мяжой пераследуе святароў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
Show more...
5 days ago
41 minutes 27 seconds

euroradiofm
Яўген Красулін. Суд для Лукашэнкі: ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі
Забіваць ці выкрадаць прэзідэнтаў — гэтым у Лацінскай Амерыцы нікога не здзівіш. І нават калі гэта робіцца па загадзе ці наўпрост сіламі іншых дзяржаў. Традыцыя. Іншая справа, наколькі гэта дазваляе не проста прывесці да ўлады свайго кандыдата, а змяніць палітычны лад у краіне… Асабліва, калі гэта робіць дзяржава, якую не любіць і эліта, і проста народ краіны, прэзідэнта якой вырашылі “замяніць”. Ці сапраўды выкрадаць і забіваць палітыкаў у краінах Паўднёвай Амерыкі справа звыклая і чым адметная сённяшняя сітуацыя ў Венесуэле? Ці будзе Трамп дэмакратызаваць Венесуэлу і ці магчыма гэта зрабіць знешяму гульцу? Ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі і лёс Мадуры для Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
Show more...
5 days ago
43 minutes 15 seconds

euroradiofm
Аляксандр Фрыдман. Лукашэнку падрыхтавацца? Як далёка ад вайсковай аперацыі да дэмакратыі
ЗША правялі вайсковую аперацыю ў Венесуэле, вынікам якой стала затрыманне і адпраўка ў ЗША для суду Нікаласа Мадуры і яго жонкі. Амаль адначасова вайскоўцы Францыі і Вялікабрытаніі атакавалі аб’екты “Ісламскай дзяржавы” ў Сірыі. І пакуль адныя разважаюць пра законнасць найперш дзеянняў ЗША, іншыя заклікаюць Трампа не спыняцца і паказваюць у бок Масквы і Мінска. Вось толькі рашэнні, прынятыя Трампам адносна пераемніка Мадуры, выклікаюць сумнеў у тым, што такія аперацыі аўтаматычна прывядуць да дэмакратызацыі краіны. Як аперацыю ЗША ў Венесуэле ўспрымаюць еўрапейскія палітыкі і ці стануць дзеянні Трампа адносна Мадуры знакам Пуціну і Лукашэнку? Навошта "сіаністы" захапілі кіраўніка Венесуэлы і ці сапраўды Пуцін кінуў Мадуру? Як аперацыя ў Венесуэле паўплывае на вайну ва Украіне і якія змены сусветнага парадку нас чакаюць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Show more...
6 days ago
43 minutes 7 seconds

euroradiofm
ЗША скралі Мадуру — і што? — Еўразум за 5 студзеня | Новости Беларуси за 5 января
ЗША скралі Мадуру — і што? — Еўразум за 5 студзеня | Новости Беларуси за 5 января by Euroradio
Show more...
6 days ago
43 minutes 20 seconds

euroradiofm
Уладзімір Лабковіч. Маштаб бяды: як у калоніях і турмах “выхоўваюць” палітычных
Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча асудзілі па справе “Вясны” разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам у сакавіку 2023 года, іх прыгаварылі да тэрмінаў пазбаўлення волі ад 7 да 12 гадоў. “Вясноўцаў” абвінавацілі ў… кантрабандзе і “фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Лабковіч разам з Бяляцкім выйшлі на волю “па памілванні” 13 снежня 2025 года і былі дэпартаваныя з Беларусі. Стэфановіч застаецца за кратамі. Чаму на момант затрымання ў ліпені 2021 года праваабаронцы заставаліся ў Беларусі, хоць рэпрэсіі супраць “Вясны” і іншых праваабарончых арганізацый былі вельмі жорсткія? Ці адрознівалася стаўленне да іх у калініі ад стаўлення да іншых вязняў і што было найбольш шакуючым падчас зняволення? Як успрыняў сваё “памілаванне” і ці рэальна пакараць рэжым за злачынствы, якія твораць у калоніях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна", каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч
Show more...
6 days ago
41 minutes 40 seconds

euroradiofm
Святлана Шаціліна. Украінскі кірунак: ці атрымаецца ў дэмсіл наладзіць супрацу з Кіевам
У жніўні 2025 года на каферэнцыі “Новая Беларусь” было абвешчана, што Місію дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве ўзначаліць Святлана Шаціліна. Беларуска, якая шмат гадоў жыве ва Украіне і добра ведае не толькі патрэбы беларуская дыяспары, але і як іх лепш вырашаць ва ўкраінскіх рэаліях. Вось толькі склалася так, што давялося вырашаць не толькі праблемы беларусаў ва Украіне ды падтрымліваць добраахвотнікаў, але і далучацца да арганізацыі сустрэчы палітвязняў, апошнюю групу якіх лукашэнкаўскі рэжым вырашыў дэпартаваць з Беларусі ва Украіну. А потым разбірацца з наступствамі прэс-канферэнцыі з удзелам Бабарыкі і Калеснікавай. Як арганізоўвалася сустрэча і прыём беларускіх палітвязняў і якую ролю ў арганізацыі дапамогі адыгралі прадстаўнікі беларускай дыяспары? Якой была рэакцыя на прэс-канферэнцыю з удзелам часткі вывезеных з Беларусі палітвязняў і ці была магчымасць яе пазбегнуць? Як ацэньвае свае першыя шэсць месяцаў на чале Місіі і працу беларускіх дэмсіл на ўкраінскім кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна
Show more...
6 days ago
42 minutes 13 seconds

euroradiofm
Роза Турарбекава. У новы год з новай вайной? Ці магчымы венесуэльскі сцэнар у Беларусі
Новы 2026 год пачаўся з новай ваеннай аперацыі. І пачалася яна з ініцыятывы ЗША. Менавіта гэтая краіна пачала ваенныя дзеянні ў Венесуэле. Амерыканскія верталёты і спецназ Delta Force увайшлі ў Каракас, нанеслі ўдары па вайсковых аб'ектах, і цяпер прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка знаходзяцца на вайсковым караблі USS Iwo Jima, адкуль яго пераправяць у Нью-Ёрк для суда па абвінавачаннях у наркатэрарызме. Што стала нагодай для пачатку ваеннай аперацыі ЗША ў Венесуэле і прычым тут нафта і дэмакратыя? Ці гарантуе зрынанне Мадуры дэмакратызацыю Венесуэлы і чаму гэтыя дзеянні ЗША дрэнны знак для Украіны? Ці чакаць грамадзянскай вайны ў Венесуэле і чаму Лукашэнку не пагражае (ці пагражае?) лёс Мадуры? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Show more...
6 days ago
44 minutes 2 seconds

euroradiofm
Што можа спыніць Дональда Трампа — Еўразум за 9 студзеня | Новости Беларуси за 9 января by Euroradio