Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Religion & Spirituality
Society & Culture
News
Music
Comedy
Science
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts126/v4/0c/92/16/0c921690-4b52-6771-5ba7-38a745072f64/mza_10681927753781321753.jpg/600x600bb.jpg
TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва
84 episodes
3 days ago
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!
Show more...
Politics
News
RSS
All content for TOK | TALK Беларусь is the property of Наша Ніва and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!
Show more...
Politics
News
Episodes (20/84)
TOK | TALK Беларусь
БЯЛЯЦКІ: пра Лукашэнку і Ціханоўскую, сілавікоў і ўладу, Беларусь і СССР | ТОК

У вялікай гутарцы ТОК нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі распавядае пра шлях да беларушчыны, гаворыць пра «рускі мір» і рэстаўрацыю савецкай сістэмы ў Беларусі. Кажа, што людзі за кратамі думаюць пра Лукашэнку і Ціханоўскую, а таксама прапагандыстаў Скабееву і Азаронка. Тлумачыць, як працуе сацыяльны кантракт Лукашэнкі, і як на яго ўплывае ціск. Дзеліцца каштоўнымі ўспамінамі з 1980-х і 1990-х і расказвае, як ствараўся праваабарончы цэнтр «Вясна» ў далёкім 1996-м.

00:00 – вырвана з кантэксту

00:37 – пра дзяцінства, Карэлію і як стаў патрыётам

04:17 – пра студэнцкія часы і беларускасць

07:45 – як таемна збіраліся пад БЧБ-сцягам у лесе

10:38 – знаёмства з жонкай

13:21 – «Незалежнасць нам не звалілася»

15:55 – «Лукашэнка – рэстаўратар савецкай сістэмы»

22:16 – як збіралі грошы на мітынгах у 1990-я

27:11 – турэмныя бонусы для нобелеўскага лаўрэата

40:26 – пра крымінальную справу і дзень, калі прысудзілі Нобелеўскую прэмію

46:13 – пра людзей, якія ўпяклі за краты

49:02 – сустрэча з Пратасевічам у калоніі

56:01 – пра суддзю і адвод

57:15 – пра сяброўства са Стэфановічам і Лабковічам

1:00:17 – пра Алеся Пушкіна

1:03:21 – што адбывалася ў бальніцы ў Калядзічах

1:05:22 – пра вясновак Насту Лойку і Марфу Рабкову

1:09:27 – чаму адбыўся 2020 год

1:16:24 – чаму Лукашэнка не спыняе рэпрэсіі

1:20:40 – пра сацыяльны кантракт ад Лукашэнкі

1:25:44 – ацэнка Ціханоўскай

1:28:50 – пра Скабееву і «60 хвілін», а таксама Азаронка

1:33:16 – што ведаў пра Бучу

1:39:14 – пра крытыку Нобелеўскага камітэта і расейцаў

1:46:23 – як распарадзіцца прэміяй

1:47:19 – кім працаваў у турме

1:49:02 – пра «рускі мір»

1:53:19 – як дапамагчы родным, якія за кратамі

1:55:19 – пра маральных аўтарытэтаў

Show more...
1 week ago
2 hours 1 minute 44 seconds

TOK | TALK Беларусь
Допыт Бабарыкі, бяда Лукашэнкі і парадокс Ціханоўскага | Лойка і Роўда – ТОК

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне 123 палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. Гаворым пра першую прэс-канферэнцыю ва Украіне і магчымыя змены ў дэмакратычным руху. Закранаем зварот Лукашэнкі падчас УНС і адказваем на пытанні гледачоў. Падводзім вынікі года, называем свой топ і антытоп асобаў – 2025. 00:00 – вырвана з кантэксту01:11 – чаму Лукашэнка вызваліў Віктара Бабарыку16:44 – што стаіць за адказам пра Крым27:21 – роля саветнікаў і новы цэнтр сілы ў Берліне39:09 – асноўнае пра УНС43:22 – якая ў рэальнасці сітуацыя ў эканоміцы Беларусі52:51 – здзелка з каліем – новая «тэмка» Лукашэнкі1:00:55 – што адбываецца з прыватным бізнэсам1:01:57 – галоўныя актывы, якія адабрала дзяржава ў 2025-м1:06:03 – топ і антытоп асобаў 2025 года1:27:28 – ці выстаяць беларусы супраць «рускага міру»1:34:40 – які стыль пасля сябе пакіне эпоха Лукашэнкі1:38:16 – пра праект ТОК, і як мы пазнаёміліся:)

Show more...
1 week ago
1 hour 46 minutes 22 seconds

TOK | TALK Беларусь
Істэрыка Ціханоўскага, план Пракоп’ева і дзіўныя шкарпэткі Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК

📚НАБЫВАЙЦЕ КНІГІ ў Gutenberg Publisher: https://gutenbergpublisher.euУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем экзатычнае турнэ сям’і Лукашэнкі і што за ім можа стаяць. Гаворым пра план фінляндызацыі Беларусі ад Вадзіма Пракоп’ева і Сяргея Ціханоўскага, а таксама публічныя прэтэнзіі да апошняга ад Сяргея Бяспалава, яго былога прэс-сакратара. Тлумачым, чаму Літва не можа вырашыць праблему з метэазондамі, якія паралізуюць галоўны аэрапорт. Згадваем барацьбу прарасійскай дзяячкі Вольгі Бондаравай з выбітнай беларускай паэткай Ларысай Геніюш. Кажам пра раптоўную папулярнасць Аляксея Хлястова, а таксама пра тое, чаму расіяне ўзненавідзелі Ларысу Доліну. І, вядома, новы пароль беларусаў: «Што рабіў Ігар? Ішоў бухі дамоў». 00:00 – вырвана з кантэксту01:00 – чаму Лукашэнка ўступіўся за Бакіева02:34 – што агульнага ў Беларусі і М’янмы08:02 – што Лукашэнкі насамрэч рабілі ў Амане15:38 – якую схему Лукашэнка хоча пракруціць з Алжырам17:29 – каго пакінулі прыглядваць за краінай, пакуль усе Лукашэнкі раз’ехаліся21:46 – самая вялікая эканамічная загадка24:01 – 🎁 як атрымаць ПАДАРУНАК ад Gutenberg Publisher https://gutenbergpublisher.eu28:38 – саюз Ціханоўскага і Пракоп’ева40:07 – Сяргей ідзе ў апазіцыю да Святланы Ціханоўскай?42:08 – што не так з ідэяй фінляндызацыі Беларусі48:03 – чаму Літва не можа вырашыць праблему з шарамі57:05 – што за гісторыя з літоўскім дронам у Гродне1:02:09 – вайна Бондаравай з Геніюш1:07:19 – поспех Хлястова і эфект Долінай1:19:13 – феномен Ігара з Віцебскаv

Show more...
3 weeks ago
1 hour 24 minutes 43 seconds

TOK | TALK Беларусь
Замах на Лукашэнку, падазрэнні да Бабарыкі і здзелка са следствам | Юрась Зянковіч у ТОК

💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusГерой новага выпуску ТОК — Юрась Зянковіч, юрыст і апазіцыйны палітык, які воляй лёсу стаў на чале змовы супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе. Юрася разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам схапіла расійская паліцыя ў Маскве пасля размовы ў рэстаране з падстаўнымі сілавікамі, якія рабілі выгляд, што рыхтуюць дзяржаўны пераварот.«Юрась, па-мойму, гэта сур’ёзныя хлопцы, з імі можна мець справу», — сказаў на выхадзе з рэстарана Фядута. Хутка іх абаіх спакавалі і вывезлі ў Беларусь. Фядута цяпер працягвае адбываць прызначаны па гэтай справе 10-гадовы тэрмін. Зянковічу, у якога, акрамя беларускага, было і амерыканскае грамадзянства, пашанцавала больш: яго ад пачатку рыхтавалі на абмен, які адбыўся ў красавіку 2025-га.Пра тое, як планавалася змова, хто быў уцягнуты, як дзейнічала КДБ і што ўваходзіла ў здзелку, — у вялікай размове ТОК. Хіба ўпершыню Юрась Зянковіч распавядае гэтую неверагодную гісторыю ад пачатку да канца.00:00 – вырвана з кантэксту00:38 – пра тое, як узялі ў палон начальніка ДАІ05:41 – пра падпалкоўніка, які звёў з правакатарам11:46 – пра рэальную спробу перавароту ў Беларусі12:26 – колькі грошай прасіў правакатар Жураўскі14:26 – хто яшчэ падставіў16:00 – чаму паехаў у Маскву17:30 – як адбылося затрыманне22:46 – пра сувязі з Макарам і Карач23:58 – што за рэстаран, у якім зняты выпуск25:28 – дэталі здзелкі са следствам32:43 – чаму Лукашэнка не выпускае Фядуту33:38 – знаёмства з Фядутам36:42 – як маглі ламаць Пратасевіча39:33 – як следчы пераканаў прызнаць віну40:30 – легенды Амерыканкі47:54 – як вымагаюць грошы з бізнэсоўцаў49:28 – як затрымлівалі добраахвотніка Верамейчыка 51:17 – за што арыштоўваюць чыноўнікаў53:46 – вясёлая гісторыя пра казла ў носе54:32 – другая вясёлая гісторыя пра вядро і партрэт Лукашэнкі58:14 – размова з кіраўніком КДБ Церцелем1:02:32 – закуліссе здымак у прапагандысцкім кіно1:18:28 – як апынуўся ў ЗША1:21:59 – чаму галасаваў за Трампа1:30:38 – ці працягнуцца вызваленні палітвязняў1:36:23 – пра цяперашнюю працу і планы💸 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY💸 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

Show more...
1 month ago
1 hour 38 minutes 24 seconds

TOK | TALK Беларусь
«Лукашэнка нерваваўся і быў раздражнёны»: новыя праблемы ўладаў Беларусі | Лойка і Роўда – ТОК

💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крызіс на межах Беларусі і тое, калі адкрыюцца памежныя пераходы з Польшчай і Літвой, як арганізаваны кантрабандны цыгарэтны бізнэс у Беларусі і якой здзелкі з амерыканцамі дабіваецца Лукашэнка. Таксама разбіраем гучную справу «СофтКлуба», у межах якой арыштавалі патрыярха беларускага ІТ — стваральніка сістэмы АРІП Уладзіміра Сіротку. Тлумачым, у чым праблема Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць. Згадваем рэзанансную гісторыю з арыштам блогераў, якія ладзілі дабрачынны збор на дзіця, а таксама высвятляем, што не так з ежай у школах.00:00 – вырвана з кантэксту00:28 – ці адкрые Польшча памежныя пераходы04:43 – якую здзелку прапануе Лукашэнка07:42 – як працуюць кантрабандныя схемы16:19 – роля амерыканцаў і закулісныя дамоўленасці18:06 – Пратасевіч агент?24:40 – двайное дно ў справе «СофтКлуба»: за што пасадзілі стваральніка АРІП32:40 – праблемы Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць52:23 – рэзанансная гісторыя: блогеры прысабечылі грошы, сабраныя на дзіця1:05:32 – што не так з ежай у школах

Show more...
1 month ago
1 hour 17 minutes 31 seconds

TOK | TALK Беларусь
Разнос Лукашэнкі, заняпад «Амкадора» і галоўны фільм Беларусі | Лойка і Роўда — ТОК

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем загады, якія Лукашэнка раздаў чыноўнікам, у тым ліку адмену льгот, лёс Аляксандра Шакуціна, былога ўласніка імперыі «Амкадор» і былога сябра Лукашэнкі, які трапіў за краты, а таксама цягу чыноўнікаў рознай вагі да карупцыі. Гаворым пра дзяржаўную кантрабанду цыгарэт у Літву, чаму беларусы ідуць ваяваць за Расію, а таксама дзелімся ўражаннямі ад прагляду новага беларускага фільма – «Класная».✏️ ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ Nation of Leaders: 🔸 «Радавод»: https://bit.ly/4ovnCLw 🔸 «Гендар з нуля»: https://bit.ly/4qtinh4 🔸 «Ад выгарання да рэсурсу»: https://bit.ly/3J5Hl5E 👉 Сайт і ўсе дасяжныя магчымасці Nation of Leaders: https://bit.ly/42VKED300:00 – вырвана з кантэксту00:41 – чым паказальны разбор палётаў, які ўчыніў Лукашэнка14:43 – магістратуры адменяць?20:27 – МАГЧЫМАСЦЬ: бясплатныя курсы Nation of Leaders 22:25 – што адбываецца з Шакуціным і «Амкадорам»32:18 – чаму з Гуцэрыева знялі санкцыі42:31 – Наталля Эйсмант уратавала карупцыянера?52:07 – катастрофа з кантрабанднымі цыгарэтамі на літоўскай мяжы57:05 – як КДБ наладжвае стасункі з Захадам58:58 – навошта беларусы едуць ваяваць за Расію1:04:40 – абмяркоўваем фільм «Класная» ад «Беларусьфільма»

Show more...
2 months ago
1 hour 25 minutes 1 second

TOK | TALK Беларусь
Што адбывалася ў найлепшай школе Беларусі: закуліссе Ліцэя БДУ | Ігар Варакса ў TOK

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску «ТОК» размаўляем з Ігарам Вараксам, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, які больш за 20 гадоў прысвяціў Ліцэю БДУ і ў 2019–2021 гадах узначальваў яго. Гаворым пра тое, як змяніўся Ліцэй пасля падзей 2020-га, кульмінацыяй якіх стала наданне яму імя Фелікса Дзяржынскага. Абмяркоўваем перавагі і недахопы беларускай сістэмы адукацыі, перапісванне падручнікаў, зрывы настаўнікаў, забарону на тэлефоны, прымус у выхаванні і сістэму кантролю ў школах, калі бацькоў не пускаюць нават на парог. Разважаем, як пераадолець крызіс гуманітарнай адукацыі і як вучыць дзяцей жыць у эпоху штучнага інтэлекту.00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – феномен Ліцэя БДУ04:52 – пра ліцэістаў08:43 – пра крытычнае мысленне і вальнадумства дзяцей09:56 – як паўгода не хадзіў на заняткі13:55 – як стаў дырэктарам16:11 – адкуль пайшло «няма дарогі – ідзі ў педагогі»20:09 – узровень заробкаў у Ліцэі23:12 – у Ліцэй прыходзіла эліта?26:22 – як Мікалай Лукашэнка дапамог Ліцэю31:04 – як сябе ставіла ўнучка Анастасія Лукашэнка32:35 – што адбывалася ў Ліцэі ў 2020-м34:17 – чаму настаўнікі за фальсіфікацыі не атрымалі бонусаў38:19 – пра прымус у выхаванні40:26 – пра рэзанансную гісторыю з настаўніцай у Гомелі48:12 – каму выгадная прапускная сістэма ў школах51:04 – цяперашнія школьнікі больш інфантыльныя?54:25 – што разбурыў міністр Карпенка59:34 – пра новую кіраўніцу Ліцэя з Інстытута нацбяспекі1:02:30 – у чым задача прыстаўленага кадэбэшніка1:04:35 – пра наданне Ліцэю імя Фелікса Дзяржынскага1:13:25 – навошта дзяцей апранаюць у вайсковую форму1:14:39 – пра перапісванні падручнікаў1:21:05 – як вучыць дзяцей карыстацца AI1:26:28 – як прышчапіць дзецям любоў да Беларусі1:33:12 – плюсы беларускай сістэмы адукацыі1:38:47 – чаму ўсе наймаюць рэпетытараў1:45:48 – што рабіць з крызісам гуманітарных дысцыплін1:49:44 – ці апраўданыя паборы ў школах2:00:22 – вядомыя выпускнікі, якія сталі велічынёй🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE 🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes#варакса #ліцэйбду #роўда #беларусь #ток #навіныбеларусі

Show more...
2 months ago
2 hours 6 minutes 15 seconds

TOK | TALK Беларусь
Закрылі офіс Ціханоўскай: што здарылася і што будзе далей? | ТОК: ЛОЙКА І РОЎДА

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда разам з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўвае крызіс з палівам у Расіі і магчымыя выгады для Аляксандра Лукашэнкі, новы рэстаран высокай кухні яго сына Віктара, рашэнне Літвы знізіць узровень аховы Святланы Ціханоўскай, няўдалае размеркаванне маладой доктаркі і рэакцыю чыноўнікаў, а таксама трагікамедыю, якая здарылася ў Беларусі са студэнтам.00:00 – вырвана з кантэксту00:43 – крызіс з палівам: што атрымае Лукашэнка?12:19 – Віктар Лукашэнка заняўся высокай кухняй20:30 – чаму змяніўся ўзровень аховы Ціханоўскай37:46 – што паказала рэзанансная крымінальная гісторыя з Магілёва47:52 – размеркаванне стала бядой для маладой доктаркі 58:06 – школьнікі адваёўваюць права на тэлефоны1:06:58 – студэнт з Конга звярнуўся да Лукашэнкі і трапіў у міліцыю

Show more...
2 months ago
1 hour 13 minutes 55 seconds

TOK | TALK Беларусь
Выхадка Ціханоўскага, дзікая гісторыя ў школе і перазапуск ПВТ | Лойка і Роўда – ТОК

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем канфліктную сітуацыю ў Нью-Ёрку, дзе Сяргей Ціханоўскі прымусіў Святлану адмовіцца ад інтэрв’ю CNN. Гаворым таксама пра вызваленне палітвязняў з дэпартацыяй і ўчынак палітыка Міколы Статкевіча, які адмовіўся ад такой здзелкі. Абмяркоўваем крызіс на польскай мяжы, змены ў Парку высокіх тэхналогій і лёс экс-кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра, які пайшоў працаваць на «кашалёк» Лукашэнкі Мікалая Вараб’я. Згадваем дзікунскую гісторыю ў гомельскай школе і крэатыў заводаў у тыктоку.00:00 – вырвана з кантэксту00:38 – рэфлексіі пра выхадку Ціханоўскага ў Нью-Ёрку34:29 – пра ўчынак Статкевіча і цану51:06 – крызіс у адносінах з Польшчай1:04:24 – сітуацыя ў ПВТ1:12:09 – роля Янчэўскага 1:15:44 – лёс Калаўра1:18:37 – пра «кашалька» Лукашэнкі – Вараб’я1:20:19 – дзікунская сітуацыя ў гомельскай школе1:31:32 – крэатыў заводаў у тыктоку

Show more...
3 months ago
1 hour 37 minutes 17 seconds

TOK | TALK Беларусь
Сустрэча з Калеснікавай, зліў інтымных фота і высылка з Беларусі | Шчыракова ў ТОК

Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая гомельская журналістка і актывістка Ларыса Шчыракова, вызваленая і дэпартаваная з Беларусі разам з паўсотняй іншых вязняў у выніку перамоў Лукашэнкі са спецпрадстаўніком Трампа Джонам Коўлам. У вялікім інтэрв’ю Ларыса распавядае пра жанчын у калоніі і іх быт, дзеліцца навінамі пра вядомых жанчын-палітвязняў, пра Калеснікаву, Золатаву, Чэкіну і іншых, распавядае пра сваю сям’ю і адносіны з сынам, які чакаў маці на волі. Кажа пра новы народны артыкул, харчовую прастытуцыю і гумар, які ратуе.

00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – пра сябрука-міліцыянта10:27 – ці Гомель прарасійскі13:22 – пра нізкі ўчынак сілавікоў са злівам інтымных здымкаў17:30 – як пасля затрымання сын сустрэўся з бацькам, якога не бачыў з 5 гадоў29:24 – знаёмства з мужам35:54 – пра супрацоўнікаў жаночай калоніі і ідыёцкія забароны42:19 – пра новы народны артыкул і тролінг сына47:59 – чаму жанчыны забіваюць51:03 – пра аліменшчыц і найгоршую катэгорыю асуджаных у турме55:38 – гісторыя адной жанчыны, якая села1:00:21 – чаму жанчыны пляткараць1:02:48 – зварот да супрацоўнікаў жаночай калоніі1:04:01 – пра «дзясятую катэгорыю» альбо палітычных і начальніцу атрада1:08:46 – узаемаадносіны паміж палітычнымі і звычайнымі асуджанымі1:12:42 – пра харчовую прастытуцыю, і як лёгка можна палепшыць умовы 1:17:31 – што думаюць жанчыны ў калоніі пра вайну1:22:03 – «Золатава ў калоніі ў аўтарытэце»1:25:03 – Чэкіна схуднела ў два разы1:32:59 – пра Насту Лойку і Марфу Рабкову1:35:17 – як сядзіць пенсіянерка, асуджаная па справе Аўтуховіча1:42:14 – «Калеснікава засмяялася – і мы пахаладзелі»1:50:00 – каго вярбуе адміністрацыя1:54:37 – самы цяжкі момант, і што ратуе1:58:33 – прыколы 2:00:32 – пра вызваленне і высылку2:02:53 – першая ноч на волі

Show more...
3 months ago
2 hours 6 minutes 54 seconds

TOK | TALK Беларусь
Лукашэнка просіць дапамогі: вынікі важнай паездкі і новыя забароны ў Беларусі | Лойка і Роўда – ТОК

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus

У новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вынікі саміту ШАС у Кітаі, нападкі на Паўла Латушку і таямнічае знікненне яго былога паплечніка і экс-чыноўніка Анатоля Котава. Гаворым пра новаўвядзенні ў школе, якія ператвараюць яе ў турму, дэкрэтныя адпачынкі і выплаты маладым маці, а таксама саламяны крынж. 00:00 – вырвана з кантэксту00:37 – чаму ШАС – кружок па інтарэсах Кітая08:25 – які практычны сэнс Беларусі ад ШАС10:24 – захапляльная гісторыя з кітайскімі лапамі13:16 – ці будуць дыктатары жыць да 150 гадоў18:51 – нападкі на Паўла Латушку 40:19 – хто такая Вольга Карпушонак45:13 – таямнічае знікненне Котава01:00:55 – новаўвядзенні ў школах01:14:17 – чаму Мінадукацыі трэба думаць пра штучны інтэлект01:21:21 – ці справядлівая аплата дэкрэту ў Беларусі01:36:20 – саламяны крэатыў

Show more...
3 months ago
1 hour 39 minutes 14 seconds

TOK | TALK Беларусь
Прарыў Лукашэнкі, лёс Бабарыкі, памылка Ціханоўскай | Лойка і Роўда – ТОК

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем званок Трампа Лукашэнку і магчымае вызваленне ўсіх палітвязняў, прыезд амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь і перспектывы круглага стала з апазіцыяй. Тлумачым прычыны эканамічных праблем у Беларусі, а таксама гаворым пра адыёзнага начальніка бабруйскай калоніі, які атрымаў нямецкае грамадзянства. 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – чаму Трамп пазваніў Лукашэнку12:44 – ці выпусцяць усіх палітвязняў17:43 – якім можа быць круглы стол з апазіцыяй22:50 – як Пуцін водзіць за нос27:46 – ці прыедзе Трамп у Беларусь32:41 – эканамічныя праблемы Беларусі і Расіі36:29 – Лукашэнка баіцца Пуціна?42:20 – аб прусаках у гатэлях і дыскатэках48:00 – расправа з сацыёлагам53:06 – як садыст Шынвізэ атрымаў нямецкі пашпарт1:03:20 – пра 15 тысяч для Святланы Ціханоўскай1:10:34 – Корж скалыхнуў Варшаву1:19:47 – Канапацкая зноў зашкварылася

Show more...
4 months ago
1 hour 23 minutes 31 seconds

TOK | TALK Беларусь
Правакацыя, пастаноўка ці жудасная выпадковасць: што адбылося ў Мінску | Лойка і Роўда – ТОК

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне беспілотніка ў цэнтры Мінска і сустрэчу амерыканскага музыкі Джэйсана Дэрула з прэм’ерам Турчыным і Віктарам Лукашэнкам. Гаворым пра дыкпікі Андрэя Стрыжака і здрады каханым, якія падсвяціла камера пацалункаў на канцэрце Coldplay. Абмяркоўваем дзікі выпадак з беларускім добраахвотнікам і робім высновы праз пяць гадоў пасля пачатку пратэстаў у Беларусі.00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – як беспілотнік змог даляцець да Мінска і ўпасці пасярод горада17:59 – як Турчын і Віктар Лукашэнка сустрэлі амерыканца Дэрула23:26 – скандал са Стрыжаком: высновы36:09 – пісаць заяву ці ісці ў публічную прастору?50:28 – пра рэакцыю на дыкпікі59:17 – дзікі выпадак з былым беларускім добраахвотнікам1:10:54 – пра здрады і адказнасць: што падсвяціла камера пацалункаў на канцэрце Coldplay1:23:44 – пяць год ад пачатку пратэстаў: высновы1:34:47 – лёс Рамана Пратасевіча1:36:20 – Сяргей Ціханоўскі – надзея беларусаў1:38:45 – забаўная гісторыя ад Зянковіча

Show more...
5 months ago
1 hour 42 minutes 42 seconds

TOK | TALK Беларусь
«Бог яшчэ не завяршыў праект «Ціханоўскі»: навуковец і былы палітвязень Сяргей Шэлег у ТОК

Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду. Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – пра данаты, за якія далі 8 з паловай гадоў03:51 – што такое «Шанхай» на Валадарцы07:14 – неверагодныя гісторыі пра Эфіопію09:45 – чым падарожжы па Афрыцы нагадваюць беларускую турму12:46 – пра змену светапогляду13:32 – пра Бабарыку і Пачобута15:42 – пра супрацоўнікаў Наваполацкай калоніі18:41 – сукамернікі на Валадарцы21:57 – павучальны выпадак з прафесійнага жыцця23:35 – пра літаратуру ў турме, Талстога і Дастаеўскага29:05 – як сын дапамог уратавацца з турмы35:47 – як змяніліся беларусы41:59 – пра Пазняка і Курапаты45:03 – пра якасць беларускіх лекаў48:07 – пра цэны на лекі54:48 – ці ўплываюць санкцыі на беларускія аптэкі56:06 – ці ёсць карупцыя ў медыцыне57:05 – чаму ў фармацэўтычных кампаній такая кепская рэпутацыя1:02:06 – як бізнэс можа наблізіць перамены1:04:52 – пра Ціханоўскага і ягоныя планы

Show more...
5 months ago
1 hour 14 minutes 49 seconds

TOK | TALK Беларусь
Сур'ёзныя праблемы ў Машэнскага: расплата за Лукашэнку і невядомыя факты | Лойка і Роўда – ТОК

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем прызнанне бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай у Польшчы, расчараванне Зянона Пазняка ў палітвязнях, дзіўную актыўнасць спецслужбаў і тое, чаму жанчыны больш не хочуць нараджаць. 00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – пытанні Польшчы да Машэнскага 05:21 – якімі льготамі карыстаўся Машэнскі10:32 – інсайд пра таемную інаўгурацыю Лукашэнкі 16:35 – пра бацьку Машэнскага – пачынальніка бізнэсу17:59 – ці будзе вялікі бізнэс у Новай Беларусі22:25 – як Машэнскі паўплываў на лячэнне СМА ў Беларусі 28:51 – павучальная гісторыя пра сяброў і ворагаў36:52 – сварка паміж Ціханоўскім і Пазняком49:25 – дзіўная актыўнасць гэбістаў55:47 – Лукашэнка vs прэзідэнт Фінляндыі 58:57 – пра тое, што «любімую аддаюць»1:04:38 – чаму жанчыны больш не хочуць нараджаць1:18:54 – дзіўны помнік у Баранавічах

Show more...
5 months ago
1 hour 22 minutes 15 seconds

TOK | TALK Беларусь
Уся праўда пра медыцыну ў Беларусі: сакрэты дактароў і памылкі пацыентаў | Белавешкін у ТОК

Госць новага выпуску ТОК – вядомы доктар Андрусь Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук і аўтар некалькіх кніг пра здаровы лад жыцця і харчаванне. У вялікай размове – пра тое, як лёгка палепшыць якасць жыцця і папярэдзіць многія хваробы, зразумеўшы патрэбы свайго арганізма. Пра пераяданне і дыеты, залежнасці ад вэйпаў і серыялаў, стрэсы і антыдэпрэсанты, а таксама шмат іншага. Андрусь таксама расказвае, як прыйшоў да беларускасці і апынуўся на Кіпры, чаму сышоў з дзяржаўнай медыцыны і пачаў пісаць кнігі.00:00 – вырвана з кантэксту01:31 – чаму ў Беларусі не лечаць дзяцей з СМА за дзяржаўны кошт06:57 – як распазнаць шарлатанаў у медыцыне07:30 – ці сапраўды «Аземпік» – цуда-лек09:38 – чаму хваробы маладзеюць12:15 – што падвышае рызыкі аўтызму14:32 – пра ДНК-тэсты16:16 – пра пераяданне дзяцей19:01 – як алкаголь звязаны з распадам імперый20:44 – чаму жанчыны менш нараджаюць25:20 – пра моду на вэйпы26:58 – пра цукровы дыябет32:25 – чаму стрэс вам не вораг36:33 – альтэрнатыва антыдэпрэсантам40:41 – як сацсеткі ўплываюць на здароўе42:17 – пра залежнасць ад серыялаў50:17 – пра бодзіпазітыў52:29 – стан беларускай медыцыны55:47 – гэта трэба змяніць у беларускай сістэме аховы здароўя1:01:24 – пра падарункі медыкам1:08:59 – чаму Лукашэнка не даруе дактарам1:12:27 – пра сыход з дзяржаўнай медыцыны1:16:10 – як апынуўся на Кіпры1:18:09 – пра разварот у бок беларускасці1:26:54 – як трывожнасць бацькоў уплывае на дзяцей1:32:44 – пра бульбу ў рацыёне1:34:34 – чырвонае ці белае мяса1:37:51 – ці карысныя дыеты1:39:27 – пра вітамін Д🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

Show more...
5 months ago
1 hour 44 minutes 1 second

TOK | TALK Беларусь
Што не так з планам Ціханоўскага: зварот да беларусаў і рэакцыя Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя палітычныя заявы Сяргея Ціханоўскага на волі, рэакцыю на іх дэмсіл і Лукашэнкі, новае крымінальнае кіно ад КДБ і спробу падставіць кіберпартызан, прызначэнне былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай у партыю «Белая Русь», а таксама спробы Лукашэнкі вярнуць прыгоннае права для маладых спецыялістаў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – першыя заявы Ціханоўскага на волі08:16 – што агульнага паміж дыктатарам і дашкольнікам16:54 – пра цытаванне Калеснікавай20:17 – байка пра Латушку29:42 – Лукашэнка ў чарговы раз недаацаніў Ціханоўскіх42:10 – новы дэтэктыў ад КДБ – «Гарпун»51:01 – чаму Чамаданаву паставілі кіраваць партыяй «Белая Русь»57:01 – наезд Лукашэнкі на заатэхнікаў і спроба вярнуць прыгоннае права1:10:30 – рэзкі адказ настаўнікам1:13:29 – новы віток у эпапеі з цэнамі1:18:40 – рэдакцыя «СБ» сабралася ў СССР1:23:24 – разборкі Пуціна і Аліева1:28:12 – Азаронка адправілі на «Беларусьфільм»

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus

Show more...
6 months ago
1 hour 31 minutes 9 seconds

TOK | TALK Беларусь
«Здымаць біяграфію Лукашэнкі пакуль рана!» | ТОК: Лойка і Роўда

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем няўдачы «Беларусьфільма» і корань праблем айчыннага кінематографа, сыр-бор вакол абавязковага пакосу травы, спробы чыноўнікаў вынайсці беларускую нацыянальную ідэю і рост заробкаў у краіне. Таксама згадваем скандал з БЧБ-сцягам на гей-прайдзе і пафаснае адкрыццё фантана ў Навагрудку.00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – корань праблемаў «Беларусьфільма»20:22 – «Бульба – новы 2020 год»26:46 – сыр-бор з абавязковым пакосам травы31:32 – спроба чыноўнікаў вынайсці нацыянальную ідэю39:07 – якую выснову трэба зрабіць беларусам пасля атакі Ізраіля на Іран48:34 – чым тлумачыцца імклівы рост заробкаў у Беларусі56:14 – пытанне БЧБ-сцяга на гей-прайдзе1:02:58 – скандал з гольфамі на канферэнцыі1:09:38 – моўны скандал у дзіцячым цэнтры1:21:35 – плаваючы фантан у Навагрудку выйшаў на міжнародны ўзровень

Show more...
6 months ago
1 hour 26 minutes 23 seconds

TOK | TALK Беларусь
Памылкі ўлады, рэакцыя Лукашэнкі і сур'ёзныя перастаноўкі ва ўрадзе | Лойка і Роўда — ТОК Беларусь

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем змены ў сістэме Лукашэнкі і перапрызначэнні Наталлі Пяткевіч і Уладзіміра Караніка, пагоню сілавікоў за выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, нацыяналізацыю легендарнай гульні ў танкі ў Расіі і аўтамабільнага завода «Юнісон» у Беларусі, новыя шпіёнскія скандалы і забарону на кнігі.00:00 – вырвана з кантэксту00:41 – чаму Пяткевіч паставілі на месца Караніка06:49 – лёс Караніка 09:46 – легендарныя даклады кіраўніка НАН Гусакова13:34 – прэтэнзіі Лукашэнкі да Гусакова15:57 – значныя змены ў вертыкалі і сэнс прызначэння Вакульчыка кіраўніком апарата Савета міністраў19:28 – імклівая кар’ера сыноў Гусакова-старэйшага20:47 – прычыны зменаў у ПВТ23:26 – чаму здарыўся падзёж ската гістарычнага маштабу33:49 – пра гнуткасць беларускіх санкцый 38:57 – навошта дзяржава нацыяналізуе «Юнісон»43:57 – як у Расеі адціскаюць беларускую гульню ў танкі53:14 – што адбылося з выкладчыкам БНТУ?1:01:07 – гісторыя фатографа з пашпартам прыкрыцця і новыя дэталі па кейсе Мельнікавай1:16:07 – новы наезд сілавікоў на медыя1:20:44 – новыя пагрозы для бацькоў школьнікаў1:28:08 – Рэй Брэдберы па-беларуску🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

Show more...
6 months ago
1 hour 30 minutes 59 seconds

TOK | TALK Беларусь
ПУЦІЛА: хто стварыў «НЕХТА», галоўныя памылкі, злівы ад сілавікоў і КДБ | ТОК

У вялікім інтэрв’ю ТОК стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла распавядае пра тое, адкуль у канал ішлі міліцэйскія злівы і дзеліцца інсайдамі пра рэзанансныя гісторыі. Апісвае, як працавала каманда ў 2020-м і аналізуе, дзе былі зробленыя памылкі. Расказвае пра ролі Рамана Пратасевіча і Уладзіміра Чудзянцова. Дзеліцца ўспамінамі пра сям’ю, ліцэй і нараджэнне праекта.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – чаму адбыліся пратэсты 2020-га04:51 – роля «Нехты» ў пратэстах10:22 – памылка пратэстаў14:49 – у чым быў сэнс маршаў20:55 – пра персанальную адказнасць 26:19 – самы кранальны момант28:02 – як пачаўся канал «Нехта»31:03 – адкуль ішлі міліцэйскія злівы37:19 – інсайды пра гучную гісторыю з даішнікам40:52 – пра суд з мэрам Слоніма47:35 – спробы сілавікоў пранікнуць у «Нехту»50:10 – колькі каштуе «Нехта»56:37 – як Пратасевіч прыйшоў у праект 58:44 – як Чудзянцоў быў звязаны з «Нехтай»1:04:58 – роля Пратасевіча, і як з ім развіталіся1:08:41 – дзень, калі ў Мінску пасадзілі самалёт з Раманам1:15:41 – чаму «Нехта» ўпісалася ў пратэсты ў Казахстане1:20:40 – ці ёсць палітычная будучыня ў Колі Лукашэнкі1:23:37 – чаму Лукашэнка так апантаны Умкам1:27:34 – агрэсіўнасць Азаронка1:29:13 – як зацікавіўся палітыкай1:35:36 – пра бацьку і працу на БТ1:37:13 – калі выехаў з Беларусі1:42:03 – пра пагрозы1:45:23 – пра спіс «Форбс»

Show more...
7 months ago
1 hour 52 minutes 57 seconds

TOK | TALK Беларусь
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!